Пасяджэнне калегіі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Сёння адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На парадку дня - пытанне аб выніках працы камітэта за 2023 год і задачах на 2024 год.
У пасяджэнні калегіі прыняў удзел Першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Корбут, кіраўнікі абласных структур прадстаўнікі прадпрыемстваў, прыродаахоўных устаноў, грамадскія эколагі, журналісты абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.