Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў сёння прайшло ў Бешанковічах

Заседание президиума районного Совета депутатов сегодня прошло в Бешенковичах

31 сакавіка 2026

Пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў сёння прайшло ў Бешанковічах

Разгледжана пытанне аб рабоце, якая праводзіцца ў рэгіёне па добраўпарадкаванні памятных месцаў і воінскіх пахаванняў.

З дакладам выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Фіешка.

Яна расказала аб бягучым стане памятных месцаў, мерах па іх захаванні і добраўпарадкаванні, а таксама аб узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых у дадзеным напрамку.

Па выніках абмеркавання намечаны далейшыя крокі па паляпшэнні стану воінскіх пахаванняў і мемарыялаў. 

У ходзе пасяджэння дэпутаты таксама зацвердзілі рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі шэрагу дзяржаўных праграм.

"Зара"