Завершана правядзенне кантрольных маніторынгаў на аб'ектах прыватнай уласнасці
У ходзе праведзенай працы ўстаноўлена, што ўсе раней выяўленыя парушэнні, якія не патрабуюць значных матэрыяльных затрат, а таксама прыцягнення старонніх арганізацый, выкананы ў поўным аб'ёме.
Па дадзеных суб'ектах гаспадарання хочацца адзначыць разуменне і прынцыповасць па пытаннях выканання рэкамендацый органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду, накіраваных на забеспячэнне пажарнай бяспекі, з боку кіраўнікоў.
Кіраўнікам усіх форм уласнасці яшчэ раз хочацца нагадаць, што праява ініцыятывы і разуменне неабходнасці выканання мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі, не толькі па напрамку пажарнай бяспекі, дазваляе пазбегнуць правядзення вялікага аб'ёму работ, які неабходна выканаць у кароткія тэрміны, мер адміністрацыйнага прымушэння і спынення, а таксама своечасова прадухіліць надзвычайную сітуацыю.