Жніво-2025: хто ў ліку найлепшых працаўнікоў
29 ліпеня 2025
Жніво-2025: хто ў ліку лепшых працаўнікоў
Лепшыя работнікі на жніве (аператыўная зводка на 28 ліпеня):
— КСПУП «ПалітаддзелецАгра» (кіраўнік – А. К. Сарока, галоўны аграном – В. Ю. Аўчыннікаў, старшыня прафкама – Н. М. Базарава), убрана 152 га збожжавых культур, што складае 7,1% ад агульнай плошчы, сярэдняя ўраджайнасць – 33,2 ц/га;
— СУП «Вядзярава» (кіраўнік – В. С. Беразко, абавязкі галоўнага агранома выконвае А. А. Палякоў, старшыня прафкама – В. І. Кулькова), убрана 197 га рапсу, што складае 98,5% ад агульнай плошчы, сярэдняя ўраджайнасць – 16,5 ц/га;
— камбайнер КСПУП «ПалітаддзелецАгра» Алег Міхайлавіч Марціновіч, на камбайне «КЗС-1218» убраў 110 га, намалаціў 330 т збожжа;
— камбайнер ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» Мікалай Аляксандравіч Мічтаў, на «КЗС-1218» убраў 84 га, намалаціў 103,2 т збожжа і 68,3 т рапсу;
— камбайнер ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» Віталь Уладзіміравіч Доўгі, на «КЗС-1218» убраў 82 га, намалаціў 91,3 т збожжа і 71,6 т рапсу;
— камбайнер ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» Васіль Аляксандравіч Праснякоў, на «КЗС-1218» убраў 57 га, намалаціў 67,1 т збожжа і 48,3 т рапсу;
— камбайнер СУП «Вядзярава» Яўген Іванавіч Леваненка, на «КЗС-1218» убраў 105 га, намалаціў 174,5 т рапсу;
— камбайнер СУП «Вядзярава» Алег Рыгоравіч Чунаеў, на «КЗС-1218» убраў 92 га, намалаціў 151,4 т рапсу;
— кіроўца КСПУП «ПалітаддзелецАгра» Віктар Іванавіч Гарбачэўскі, на аўтамабілі «МАЗ-555142» перавез 288 т збожжа і рапсу.