Жніво стартавала: у Бешанковіцкім раёне ўбрана ўжо 56% азімага ячменю

Жатва стартовала: в Бешенковичском районе убрано уже 56% озимого ячменя

17 ліпеня 2026

Нарыхтоўка пачалася: у Бешанковіцкім раёне ўбрана ўжо 56% азімага ячменю

На палях раёна адказная пара — уборка азімага ячменю. Нягледзячы на тое, што капрызы надвор'я ўнеслі свае карэктывы і затрымалі выхад у поле, бешанковіцкія аграрыі аператыўна ўключыліся ў працу. З пачатку тыдня да абмалоту прыступілі ўсе без выключэння гаспадаркі, дзе вырошчваецца гэтая каштоўная збожжавая культура.

Усяго ў раёне азімым ячменем занята 993 гектары. Па аператыўных даных на ўчарашні дзень, убрана 555 гектараў, што складае 56% ад агульнай плошчы. Ураджайнасць на дадзены момант — 46,1 ц/га. Гэта нядрэнны вынік, які ўлівае ўпэўненасць у паспяховым завяршэнні кампаніі.

У першы дзень масавай уборачнай страды на палях гаспадарак пабывала старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч. Кіраўнік раёна асабіста ацаніла ход работ, пагутарыла з кіраўнікамі, спецыялістамі і механізатарамі, правяла аператыўныя нарады прама ў полі.

«Прадстаяльныя спрыяльныя сонечныя дні неабходна выкарыстоўваць максімальна эфектыўна. У нас ёсць літаральна некалькі дзён, каб завяршыць уборку ячменю, — падкрэсліла Галіна Унуковіч. — Стаіць першачарговая задача — сабраць ураджай аператыўна і без страт, задзейнічаўшы для гэтага ўсю гатовую тэхніку і мабілізаваўшы кадравы патэнцыял. Кожны цэнтнер цяпер на вагу золата».

Асаблівы акцэнт старшыня райвыканкама зрабіла на тым, што ўборка ячменю — гэта толькі пачатак вялікай гарачай пары.

Паралельна мы павінны трымаць пад жорсткім кантролем гатоўнасць да ўборкі наступных азімых культур: рапсу, жыта, пшаніцы і трыцікале. Трэба дакладна выбудаваць лагістыку, каб тэхніка не прастойвала, а збожжа адразу адпраўлялася на ток, — адзначыла кіраўніца раёна. — Я хачу падзякаваць усім аграрыям за самааддачу. У сельскай гаспадарцы працуюць людзі, якія шчыра любяць зямлю, і яны робяць усё, каб унесці важкі ўклад у агульны каравай краіны».

Цяпер у палях задзейнічана больш за два дзясяткі збожжаўборачных камбайнаў. Тэхніка гатовая, настрой у механізатараў баявы. Камбайнеры і кіроўцы працуюць з ранняй раніцы і да позняга вечара, каб сабраць кожнае зернейка. У гаспадарках поўным ходам ідзе падрабатка збожжа: сушка і сартаванне, каб забяспечыць захаванасць ураджаю высокай якасці. У раёне ўпэўнены: план па зборы ранніх збожжавых будзе выкананы ў поўным аб'ёме і ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

"Зара"