Ахвотных запрашаем прыняць удзел у Міжнародным экалагічным дыктанце «ЭкаТолк» з 2 па 24 кастрычніка

Желающие могут принять участие в Международном экологическом диктанте «ЭкоТолк» со 2 по 24 октября

1 кастрычніка 2025

Ахвотныя могуць узяць удзел у Міжнародным экалагічным дыктанце «ЭкаТолк» з 2 па 24 кастрычніка

Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у Міжнародным экалагічным дыктанце «ЭкаТолк», які будзе праводзіцца з 2 па 24 кастрычніка 2025 года пад патранатам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў дыктанце можна да 1 кастрычніка на афіцыйным сайце Асацыяцыі экалагічнай адукацыі і асветы «ЭКАТОЛК»: https://ecodiktant.ru/. Прайсці дыктант можна будзе як у афлайн-рэжыме на зарэгістраваных пляцоўках, так і анлайн на самым сайце ў зручны час з 2 па 24 кастрычніка. Для гэтага трэба будзе ўвайсці ў асабісты кабінет і прайсці тэсціраванне.

Абвяшчэнне вынікаў дыктанта запланавана на 12 студзеня 2026 года. Усе ўдзельнікі экалагічнага дыктанта атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.

"Зара"