Жыхары дома №42 па вуліцы Энгельса аб'ядналіся і навялі парадак у двары

Жители дома №42 по улице Энгельса объединились и навели порядок во дворе

31 сакавіка 2026

Жыхары дома №42 па вуліцы Энгельса аб'ядналіся і навялі парадак у двары

Напярэдадні жыльцы дома №42 на вуліцы Энгельса ў Бешанковічах паказалі выдатны прыклад грамадзянскай адказнасці: дружна выйшлі на ўборку сваёй дваровай тэрыторыі!

Узброіўшыся мётламі, граблямі, мяшкамі і выдатным настроем, суседзі разам сабралі смецце, навялі парадак каля дома.

Такія ініцыятывы натхняюць! Бо чысты і дагледжаны двор — гэта не толькі заслуга камунальных службаў, але і вынік клопату саміх жыхароў. 

Калі мы аб'ядноўваемся дзеля агульнай мэты, наш дом становіцца яшчэ больш утульным і прыгожым.

Далучайцеся да добрых спраў! Разам мы можам зрабіць наш раён лепшым!

"Зара"