Жыццё - гэта шчасце!!! Ствары яго сам!

Жизнь -это счастье!!!Сотвори его сам!

23 мая 2023

У межах Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ТЦСАН Бешанковіцкага раёна і Свята-Ільінскай царквой, на базе нядзельнай школы адбыўся круглы стол "Жыццё - гэта шчасце!!! Ствары яго сам!" з удзелам спецыялістаў ТЦСАН Бешанковіцкага раёна, навучэнцаў школ і валанцёраў «сярэбранага ўзросту». У межах міжпакаленчага ўзаемадзеяння валанцёры «сярэбранага ўзросту» падзяліліся з маладым пакаленнем сваімі «лайфхакамі» паспяховасці і жыццеўстойлівасці, пазнаёмілі з маральнымі прынцыпамі жыцця праваслаўнага. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікалі псіхалагічныя гульні па ўсталяванні даверлівых адносін, прафілактыцы крызісных станаў. У выніку сустрэчы, усе прыйшлі да адзінай думкі: «ШТО ЧАЛАВЕК – КОВАЛЬ СВАЁГА ШЧАСЦЯ, А ЖЫЦЦЁ – САМАЯ ГЛАЎНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ!!!!!»