Жыццё ці цыгарэта? Бешанковічы
У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Берастень Дар'я сустрэлася з працоўным калектывам ТАА «Белкатломаш».
Курэнне: у гэтай згубнай звычцы ўжо няма нічога незвычайнага ці непрывычнага. На вуліцы ці каля пад'езда мы часта сустракаем людзей, якія не спяшаючыся робяць зацяжкі едкага дыму. Аднак мала хто з іх задумваецца аб сапраўднай небяспецы курэння. Здавалася б: усе факты небяспекі курэння ўжо вядомыя і небяспека відавочная, але ў цяперашні час усё яшчэ шмат людзей, якія рэдка задумваюцца аб сваёй бяспецы. І пытанне не толькі ў здароўі, а нават у самім жыцці.
З заклікам берагчы сваё жыццё і выступіла перад працоўным калектывам Дар'я Сяргееўна: яна не толькі расказала аб сухіх лічбах статыстыкі, але і прывяла рэальныя выпадкі пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна. Таксама ратавальнік заклікала работнікаў адмовіцца ад згубнай звычкі, абмяняўшы цыгарэты на цукеркі і згуляць у бяспройгрышную латарэю.