Зімовыя небяспекі… або як свой зімовы адпачынак зрабіць бяспечным
Усе любяць зіму, бо зімой ёсць шмат забаў: гуляць у снежкі, ляпіць снегавіка, катацца на санках, каньках, лыжах, ну і проста валяцца ў снезе. Але зіма таіць у сабе і небяспекі, пра якія трэба абавязкова ведаць кожнаму чалавеку.
Такім чынам, калі мароз мацнее, трэба сачыць за тым, каб не адмарозіць сабе адкрытыя часткі цела – твар, рукі. Абмаражэнні і пераахаладжэнні ў зімовы перыяд, асабліва пры моцным ветры – самая частая праблема ў людзей, якія любяць падоўгу гуляць на вуліцы.
УВАГА! Абмаражэнне можа адбыцца і пры тэмпературы каля нуля, асабліва калі сыра і ветрана.
Няма магчымасці ўявіць зіму без актыўнага катання дарослых і дзяцей з горак. Але, каб адпачынак быў не толькі прыемным, але і бяспечным, варта ўважліва ставіцца да выбару горкі і сродкаў катання. Горкі – гэта месца павышанай небяспекі.
З маленькімі дзецьмі не варта хадзіць на перапоўненую людзьмі горку з крутымі схіламі і трамплінамі. Калі горка выклікае ў вас асцярогі, спачатку пракаціцеся з яе самі, без дзіцяці, і самастойна выпрабуйце спуск. Падчас катання на «ажыўленай» горцы абавязкова неабходна сачыць за дзецьмі. Лепш за ўсё, калі хтосьці з дарослых сочыць за спускам зверху, а хтосьці знізу дапамагае дзецям хутка вызваляць шлях.
Асаблівае
Хацелася б звярнуць увагу на правіла, якое забараняе выкарыстоўваць у якасці горак чыгуначныя насыпы і горкі паблізу праезнай часткі дарог.
Сёння вялікай папулярнасцю ў дарослых і дзяцей карыстаюцца цюбінгі – лёгкія, зручныя, яркія надзіманыя санкі. Абсалютна некантралюемая «ватрушка» можа развіваць хуткасць да 100 кіламетраў у гадзіну, часам яна закручваецца вакол сваёй восі. Вопытныя карыстальнікі, вядома, могуць нязначна карэктаваць траекторыю з дапамогай нахілаў корпуса, але наўрад ці такіх навыкаў варта чакаць ад дзіцяці. Таму трэба запомніць, што катацца на цюбінгах трэба толькі на абсталяваных трасах. Калі ж вы не можаце выехаць пакатацца на спецыяльную трасу, то трэба, каб месца для катання было добра праглядаемым, без рэзкіх паваротаў і абрываў. Не варта выходзіць катацца, калі нядаўна было пацяпленне, а потым ударылі замаразкі. Горкі становяцца лядовымі, ад гэтага хуткасць цюбінга толькі павялічваецца, і ён становіцца яшчэ больш некіравальным. У канцы схілу павінна быць дастаткова месца для тармажэння і бяспечнага сыходу з трасы.
І самае галоўнае, залатое, правіла: дзеці павінны знаходзіцца пад наглядам бацькоў! Малых і школьнікаў без дарослых катацца на горках лепш не адпускаць. Не будзьце абыякавымі: звяртайце ўвагу на дзяцей, якія катаюцца без нагляду бацькоў. Ім можа спатрэбіцца ваша дапамога.