Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
18 чэрвеня 2020

Адбылося чарговае пасяджэнне раённага штаба па барацьбе з каронавірусам

18 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага штаба па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.
На пасяджэнні адзначана, што ў цяперашні час эпідэміялагічная сітуацыя ў Бешанковіцкім раёне працягвае характарызавацца спецыялістамі як стабільная і прагназуемая. Па стане на 18 чэрвеня, 16 чалавек з дыягназам «пнеўманія» працягваюць лячэнне ва ўмовах стацыянара. У 7 з іх - пацверджаны дыягназ COVID-19. Пацыентаў, якія знаходзяцца ў цяжкім стане, і пацыентаў, падлучаных да апарата ШВЛ, няма. Як адзначыла галоўны ўрач Бешанковіцкай ЦРБ С.А.Рошчына, з пачатку выяўлення першых выпадкаў заражэння наш раён не перавышаў сярэднестатыстычны паказчык па колькасці цяжкіх хворых і хворых, якія маюць патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх (не больш за 5% і 4,5% адпаведна).
Тым не менш, расслабляцца не варта. Улічваючы, што ў некаторых раёнах вобласці за апошнія некалькі сутак значна павялічылася колькасць выяўленых выпадкаў захворвання COVID-19, старшыня райвыканкама Г.У.Унуковіч даручыла кіраўнікам службаў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна ўзмацніць кантроль за выкананнем санітарна-гігіенічных патрабаванняў у працоўных калектывах. У месцах масавага збору людзей па-ранейшаму неабходна выконваць масачны рэжым, сацыяльнае дыстанцыяванне, асабліва гэта датычыцца аб'ектаў гандлю і аказання паслуг, грамадскага транспарту. Як вядома, у летні перыяд дахаты вяртаюцца студэнты, да бабуль і дзядулям прыязджаюць унукі, усё гэта спрыяе актыўнаму «перамяшчэнню» інфекцыі. Таму кожнаму жыхару раёна трэба ўважліва ставіцца да свайго здароўя, не грэбаваць мерамі прафілактыкі заражэння каронавірусам.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы