Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Галоўная / Эканоміка / Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Электронны адрас аддзела эканомікі Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта: econ@beshenkovichi.gov.by

Інфармацыя аб спецыялістах па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці:

Найменне дзяржаўнага органа

Паштовы адрас

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Кантактны
тэлефон

Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

211361
Віцебская вобласць,
г.п.Бешанковічы,

вул. Чуклая, 13

Начальнік аддзела эканомікі

Хадзянок Людміла Анатольеўна

8 (02131) 6 40 80;

8 (02131) 6 40 70

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва

Назва рэгіёна

Дата падпісання

Назва дакумента

Двухбаковыя дакументы аб доўгатэрміновым гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

Раменскі муніцыпальны раён Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

26 красавіка 2012 года

Пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова - тэхнічным і культурным супрацоўніцтве

горад Доўгапрудны Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

26 красавіка 2012 года

Пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова - тэхнічным і культурным супрацоўніцтве

Люблінскі павет Люблінскага ваяводства Рэспубліка Польшча

14 лютага 2018 года

Пагадненне аб супрацоўніцтве

 Муніцыпальнае аб'яднанне "Себежскі раён" Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі  11 кастрычніка 2022года  Пагадненне аб прыгранічным супрацоўніцтве

Знешнеэканамічная дзейнасць раёна

Бешанковіцкі раён размешчаны у цэнтры Віцебскай вобласці і мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім, Сенненскім раёнамі. Раённы цэнтр – Бешанковічы знаходзіцца за 54 км ад г. Віцебска, 30 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі (Чашнікі) і за 210 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь - г. Мінска. Бешанковічы - вузел аўтамабільных дарог на Віцебск, Шуміліна, Улу, Лепель, Чашнікі, Сянно. Агульная плошча раёна складае 1250 кв.км.

Бешанковіцкі раён мае мінеральна-сыравінныя, зямельныя, лясныя і водныя рэсурсы. Асноўнымі мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі раёна з'яўляюцца будаўнічыя пяскі і гліны, пясчана-жвіровыя адклады.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна займаюць 40,3 тыс. га, з якіх ворных земляў 25,5 тыс.га, лугавых угоддзяў - 14,6 тыс.га, у тым ліку палепшаных - 8,7 тыс.га. Урадлівасць раллі - 30 балаў. Сярэдні памер контуру сельскагаспадарчых угоддзяў - 12,7 га, раллі - 12,9 га. Гэта абумоўлівае спецыялізацыю рэгіёну на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Лесамі занята 20 працэнтаў плошчы раёна.

Для Бешанковіцкага раёна характэрны высокі ўзровень водазабяспечанасці. Павярхоўныя водныя крыніцы прадстаўлены ракой Заходняя Дзвіна працягласцю каля 100 км, 55 азёрамі, 18 рэкамі.

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна сканцэнтравана мноства азёр, разнастайнасць якіх мае вялікае значэнне для развіцця турызму, а гэтак жа спрыяльна для развіцця прамысловага рыбалоўства. Па тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праходзіць аўтамагістраль Рэспублікі Беларусь - траса М-3 Мінск-Віцебск, што стварае ўмовы для комплекснага развіцця прыдарожнага сэрвісу (гасцініца, кафэ, крама, аўтастаянка, станцыя тэхнічнага абслугоўвання).

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 г. №412 «Аб падтрымцы экспарту»

Парадак дзеянняў па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 г. №412 «Аб падтрымцы экспарту»

Асноўныя прадпрыемствы-экспарцёры Бешанковіцкага раёна

Арганізацыі, якія аказваюць садзейнічанне ў прасоўванні прадукцыі на экспарт

Патрабаванні да камерцыйных прапаноў прадпрыемстваў-экспарцёраў

Палажэнне аб кампенсацыі часткі выдаткаў на ўдзел у міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах) у замежных дзяржавах

Інтэрнэт-рэсурсы