Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
6 верасня 2019

«Бяспека нам патрэбна - бяспека нам важна»

У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі» 5 верасня ў дзіцячай раённай бібліятэцы прайшоў урок бяспечных паводзін "Бяспека нам патрэбна - бяспека нам важна».
Прадстаўнік Бешанковіцкага РАНС распавёў трэцякласнікам аб правілах бяспечных паводзін дома, у школе, на вуліцы, у часе пажару і ў зносінах з незнаёмымі людзьмі. Хлопцы ўважліва слухалі і задавалі шмат пытанняў. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні «Бяспечная віктарына», адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, дзе парушэнне правілаў бяспекі прывяло да сумных наступстваў. За актыўны ўдзел усе хлопцы атрымалі памяткі пра правільных паводзінах дома, у школе і ў побыце. У ходзе мерапрыемства была паказана прэзентацыя і відэаролік «Школа бяспекі».
Бешанковіцкая ЦБС

Інтэрнэт-рэсурсы