Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
18 лютага 2020

Да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Бешанковіцкім раёне аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць каля 40 ветэранаў

     2020 год праходзіць пад знакам 75-й гадавіны Вялікай Перамогі.

    Яшчэ 30 снежня мінулага года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ №491 "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі», згодна з якім інвалідам і ўдзельнікам вайны, іншым катэгорыям ветэранаў і пацярпелым ад наступстваў вайны будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога.

     Дакумент распрацаваны ў рамках Плана падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

     Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, атрымальнікамі выплат ў цэлым па краіне стануць каля 20 тысяч чалавек. На гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана 18 мільёнаў рублёў.

     Па 2,5 тысячы рублёў атрымаюць Героі Савецкага Саюза. Па 1,7 тысячы рублёў будзе выплачана інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам баявых дзеянняў па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, а таксама тым, хто ўдзельнічаў у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943- 1945 гадох.

    Па 900 рублёў складзе матэрыяльная дапамога ветэранам вайны, узнагароджаным ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, у тым ліку мясцовай, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог; якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда падчас блакады з 8 верасня 1941 па 27 студзеня 1944 года і узнагароджаны медалём "За абарону Ленiнграда», узнагароджаны медалём "Жыхару блакаднага Ленінграда".

     Па 700 рублёў мяркуецца выплаціць грамадзянам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Гэта члены сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклі без вестак у гады вайны (жонкi, якiя не ўступiлi ў новы шлюб; дзеці-інваліды з дзяцінства (у тым ліку усыноўленыя); іншыя ўтрыманцы, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам. Таксама гэта былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі ў адпаведнасці з заканадаўствам; інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

     У Мінпрацы ўдакладнілі, што пры наяўнасцi права на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі па некалькіх падставах дапамога будзе аказана па падставе, што прадугледжвае найбольшую выплату.

     Выплата будзе праводзіцца па месцы атрымання пенсіі названых катэгорый грамадзян з 1 красавіка да 1 мая 2020 года ў парадку, устаноўленым для выплаты пенсій.

Святлана ВАРОШКА,

http://www.gztzara.by

Інтэрнэт-рэсурсы