Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
21 лютага 2020

Прафесійнае свята адзначаюць работнікі землеўпарадкавальнай службы Бешанковіцкага раёна

     Сёння спецыялісты землеўпарадкавальнай службы Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Гэта людзі, на якіх ускладзены вялізны аб'ём работы, прычым работы разнапланавай, якая патрабуе высокага прафесіяналізму, скрупулёзнасці і ўважлівасці.

  Усімі пералічанымі вышэй якасцямі валодаюць і Бешанковіцкіяземлеўпарадкавальнікі. У цяперашні час у землеўпарадкавальнай службе райвыканкама працуюць 4 чалавекі. Узначальвае гэты невялікі калектыў Г. І. Устюгова. На сваіх падначаленых і калег - галоўных спецыялістаў землеўпарадкавальнай службы Т. С. Ганчарову, М. А. Асіповіч і О. А. Грыгор'еву - Галіна Іосіфаўна заўсёды можа разлічваць, даверыць ім любую работу. Дарэчы, Вольга Аляксандраўна Грыгор'ева зусім нядаўна улілася ў новы калектыў, але ўжо дэманструе адказныя адносіны да справы.

   - Зямлю абмерыць - справа няпростая. Працы ў нас нямала: гэта і разгляд зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўжо валодаюць або толькі збіраюцца аформіць зямельныя ўчасткі, і праца з самімі ўчасткамі, і дазвол зямельных спрэчак, бо кожны кавалачак зямлі ў нас на строгім уліку, - распавяла Г. І. Устюгова.

    У мінулым годзе спецыялістамі службы разгледжана 290 заяў юрыдычных і фізічных асоб, падрыхтавана 483 рашэнні. Прадоўжана практыка правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў. У 2019 годзе прадалі 4 участкі, у 2020-м запланаваны продаж шасці ўчасткаў.

     За мінулы год спецыялістамі службы складзена 87 адміністрацыйных спраў за парушэнне зямельнага заканадаўства, у тым ліку 47 пастаноў і 40 пратаколаў. У даход дзяржавы выплачана штрафаў на суму крыху больш за 2125 рублёў. Самае распаўсюджанае парушэнне зямельнага заканадаўства - па ч. 2 арт. 15.10 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку выкарыстання зямлі і патрабаванняў па яе ахове). На кантролі землеўпарадчыкаў і пытанні па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага. Так, за ігнараванне мерапрыемстваў па выдаленні раслін складзена 8 адміністрацыйных спраў, накіраваны 8 прадпісанняў і 11 інфармацыйных лістоў.

Кацярына ПЕТУХОВА,

http://www.gztzara.by

Інтэрнэт-рэсурсы