Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
6 верасня 2019

СУП «Свіціна-ВМК» Бешанковіцкага раёна славіцца сваімі аграрыямі

СУП «Свіціна-ВМК» - у ліку бясспрэчных лідэраў уборачнай кампаніі не толькі па тэмпах жніва, але і па намалотах. Дадзеныя сельгасработы тут ужо завершаны, і сёння задача нумар адзін перад свіцінцамі, як зрэшты і для ўсіх гаспадарак раёна, - узворванне глебы, унясенне арганікі, сяўба азімых крыжакветных і збожжавых культур.
І вось мы едзем па тэрыторыі Вярхоўская сельсавета, шчодрага на перадавікоў. Адразу відаць - на палях тут парадак. Ва ўсім адчуваецца гаспадарская рука. У аграгарадку Вярхоўе нас сустракае «Таёта» кіраўніка сельгаспрадпрыемства Л.П.Мамойка. Людміла Пятроўна са сваім кіроўцам абмяркоўвала маршрут далейшых паездак, яно і зразумела, клопатаў у яе ў цяперашні час шмат, усюды трэба паспець, усюды патрэбен кіраўнічы погляд і кантроль за выкананнем тэхналогій.
Такую важную справу, як сяўба азімых, даручана аднаму з самых вопытных механізатараў гаспадаркі Ю.А.Любочка. Спачатку аграрый працаваў на ўзворванні глебы, затым засеяў 300 гектараў рапсам. Зараз засявае зімавымі збожжавымі палі каля вёскі Дапаны. Стаж працы Юрыя Аляксеевіча ў сельскай гаспадарцы каля 20 гадоў. Як прыйшоў сюды ў пачатку 2000-х, так і працуе па сённяшні дзень.
За шматгадовую і добрасумленную працу, а таксама за забеспячэнне высокіх вытворчых паказчыкаў, захаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі імя Юрыя Аляксеевіча па праве займае годнае месца на раённай Дошцы гонару.
- Пра ўсіх сваіх работнікаў, якія вызначыліся на пасяўной і ўборачнай, магу сказаць толькі добрыя словы. Усе яны адукаваныя, адказныя, працавітыя, безадмоўныя ... Касцяк нашай гаспадаркі - сапраўдныя майстры сваёй справы, - ахарактарызавала механізатараў СУП «Свіціна-ВМК» Л.П.Мамойка.
Мы ж не сталі надоўга адцягваць Ю.А.Любочку: справа не чакае, наперадзе новыя працоўныя здзяйсненні, новыя рэкорды, перамогі ...
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы