Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Беларуская версія сайта знаходзіцца ў тэставым рэжыме

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
15 лістапада 2019

У Бешанковічах пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Кладзезь»

З 20 па 28 лістапада ў Бешанковічах пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Кладзезь». Яго арганізатарам выступіў Свята-Елісавецінскі манастыр (г. Мінск) пры падтрымцы Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, з блаславення архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца ў сераду, 20 лістапада, у 12 гадзін у раённым цэнтры культуры.

У рамках фестывалю на розных пляцоўках гарпасёлка будуць прадстаўлены духоўна-асветніцкія праекты:
- «Праваслаўныя святыні роднага краю»: гутарка і відэа-прэзентацыя па тэме «Праваслаўныя іконы Божай Маці» з кандыдатам культуралогіі Наталляй Шчарбаковай;
- «Жывое слова»: «Пра шкоду брыдкаслоўя», «Як мы жывем?» (сустрэча з манашкай Марыяй (Літвінавай);
- «Педагогіка і праваслаўе": духоўна-маральныя аспекты прафесіі настаўніка (сустрэча з манашкай Марыяй (Літвінавай);
- «Пераадоленне»: «Чаму мы хварэем?», «Ці ёсць сэнс у пакутах?» (сустрэча з манашкай Марыяй (Літвінавай);
- «АГУЛЬНАЯ СПРАВА»: праўда пра алкагольную і наркатычную залежнасць (сустрэча з протаіерэем Дыянісіям Пясецкім);
- «Спявай, душа, спявай!": канцэрт паэта, аўтара-выканаўцы, празаіка Таццяны Дашкевіч;
- «Навошта чалавеку старасць?»: сустрэча з насельніцамі Свята-Елісавецінскага манастыра;
- «У гасцях у казкі»: прадстаўленне лялечнага тэатра «Батлейка» (спектаклі «Аднавухі заяц», «Матылёк і Сонца») для дзяцей ад 5 гадоў;
- Майстар-класс "Казачны свет ценявога тэатра»;
- Майстар-класы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Бешанковічаў;
- «Добрае кіно" для вучняў школ.
На працягу васьмі дзён у раённым цэнтры культуры будзе дзейнічаць выстава-кірмаш. Тут можна набыць вырабы майстэрняў Свята-Елісавецінскага манастыра: царкоўнае начынне, іконы; духоўна-асветніцкую літаратуру, праваслаўныя календары; кераміку ручной працы; сувеніры і вырабы з дрэва, шкла і скуры, падушкі з грэчкі; травяныя зборы і бальзамы, вырабленыя па старадаўніх рэцэптах ў спалучэнні з сучаснымі распрацоўкамі (фітабальзамы, сіропы, мазі); мыла ручной працы, скрабы; мёд, пяргу і многае іншае.
Сродкі, сабраныя падчас працы выставы-кірмашу, пойдуць на справы міласэрнасці: дапамога шматдзетным сем'ям, адзінокім, якія хварэюць; будаўніцтва дома для бяздомных на падворку манастыра. Час працы выставы-кірмашу: з 10 да 19 гадзін. Уваход вольны.
"Зара"