Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Курган Славы
30 кастрычніка 2019

У працоўным калектыве Бешанковіцкага РГЗ ВУ «Чашнікігаз» адбылося выступленне кіраўніцтва абласнога ўпраўлення МНС

У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам» адбылося выязное выступленне намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Мікалаевіча Маркевіча ў працоўным калектыве Бешанковіцкага раёна газазабеспячэння ВУ «Чашнікігаз».

Прадстаўнік МНС абвясціў асноўныя лічбы статыстыкі пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі вобласці і раёна з пачатку года, прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама былі разгледжаны асноўныя правілы бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, ацяпляльных прыбораў, важнасць ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Нагадаў Сяргей Мікалаевіч і пра магчымасці мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач», правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
- Часта людзі грэбуюць правіламі бяспекі: пакідаюць уключанымі электрапрыборы, карыстаюцца няспраўным пячным ацяпленнем, парушаюць правілы пажарнай бяспекі пры спальванні смецця, а вынік адзін - руіны пасля пажару, а самае страшнае - гібель чалавека. Усяго гэтага можна пазбегнуць, праяўляючы пільнасць. Чалавеку ўласціва спадзявацца на тое, што бяда абміне яго бокам. На жаль, гэта не заўсёды так. Таму важна зрабіць усё неабходнае па папярэджанні ўзнікнення пажару, каб потым не бедаваць на папялішчы і высвятляць, кім ці чым ён быў выкліканы і хто ў гэтым вінаваты, - падсумаваў С.М.Маркевіч.

У завяршэнне мерапрыемства прысутныя паглядзелі навучальны відэафільм аб тым, як правільна эксплуатаваць пячное ацяпленне, атрымалі памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы