Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
3 сакавіка 2020

Весела і шумна жыхары гарпасёлка праводзілі зіму і сустракалі вясну на свяце Масленіцы, якое адбылося 1 сакавіка на цэнтральнай плошчы ў Бешанковічах

     Народнаму гулянню нават не перашкодзілі мокры снег і вецер. Настрой ва ўсіх быў выдатным!

    Мерапрыемства распачало тэатралізаванае прадстаўленне работнікаў культуры «Бывай, Масленіца!». Гасцям свята не давалі сумаваць яркія і вясёлыя персанажы: яны жартавалі, пелі масленічныя песні, вадзілі карагоды, танцавалі. Для малых удзельнікаў свята былі арганізаваны гульнявыя праграмы з загадкамі і конкурсамі.

    Ну і як жа без бліноў – абавязковага атрыбута Масленіцы? З пылу, з жару іх можна было пасмакаваць у майстроў па выпечцы – вясковых бібліятэкараў, якія толькі і паспявалі пячы бліны.

    Пакуль адны ласаваліся прысмакамі, другія разглядалі выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва работнікаў і гурткоўцаў раённага Дома рамёстваў, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З задавальненнем людзі набывалі ручнікі, сурвэткі, лялькі…

    А колькі саленняў, выпечкі, пачастункаў нагатавалі сельскія Саветы: булкі, пячэнне, катлеты, варэнне, сыр, напоі – вунь якія падворкі падрыхтавалі! Аж слінка пацякла! Разнастайныя тавары прапаноўвалі прыдзвінцам і райспажыўтаварыства, індывідуальныя прадпрымальнікі.

    Безумоўна, не абышлося і без святочных забаў: перацягвання каната, падняцця гіры, армрэстлінга, дартса, якія дапамаглі выявіць самых моцных і трапных. Так, лепшым у падняцці гіры і дартсе стаў Аляксей Варанько, у армрэстлінгу перамог Міхаіл Царык, а ў перацягванні каната не было роўных камандзе Бешанковіцкага РГЗ. Дарэчы, у газавікоў атрымалася самае лепшае масленічнае пудзіла, за што яны атрымалі Дыплом аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

    Парадавала свята і яшчэ адным відовішчам: мужчыны лазілі на слуп, каб з самага верху зняць прызы. На гэты раз яны дасталіся Аляксею і Паўлу Міхеевым, а таксама Валянціну Шынковічу.

    Акрамя таго, у рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» на плошчы працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, якія падрыхтавалі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, Бешанковіцкае аддзяленне Дэпартамента аховы, супрацоўнікі газавай службы, ДАІ. Асаблівую цікавасць у самых маленькіх удзельнікаў мерапрыемства выклікала тэхніка і абсталяванне выратавальнікаў. Дзеці з радасцю апраналі іх аддзенне і фатаграфаваліся. Рэдакцыя раённай газеты «Зара» таксама скарысталася выпадкам, каб правесці для сваіх падпісчыкаў конкурсы, самыя актыўныя чытачы атрымалі падарункі і салодкія прызы.

    Свята завяршылася традыцыйным спальваннем масленічнага пудзіла.

Алена МАРОЗАВА, http://www.gztzara.by

Інтэрнэт-рэсурсы