Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
Час прыёму ў службе «адно акно» па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:
Адрас службы
211361, г.п.Бешанковічы, вул.Чуклая, д.13, каб. № 18
Электронная пошта
ok1@beshenkovichi.gov.by
Час прыёму
Панядзелак, аўторак, серада, пятніца
з 8-00 да 17-00 Чацвер з 8-00 да 20-00
Абед з 13-00 да 14-00
Другая субота месяца з 9-00 да 13-00 (па папярэднім запісе) Выхадны: першая, трэцяя і чацвёртая субота месяца. Нядзеля.
Адказныя асобы
галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Булыня Ірына Уладзіміраўна
замяшчае на час адсутнасці загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Кіцар Жанна Сяргееўна
Кантактны тэлефон
8 (02131) 6 40 47, 142
Адзіны тэлефонны нумар службы «адно акно» - 142
Тэлефонную кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур насельніцтва Бешанковіцкага раёна можа аператыўна атрымаць: 8 (02131) 6 40 47, 142 (у гадзіны работы службы «адно акно»)
У службе «адно акно» Бешанковіцкага райвыканкама арганізаваны папярэднi запіс на прыём для кансультацый і падачы заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па жаданні заяўніка ў любы зручны для яго час (у гадзіны работы службы «адно акно») Запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (02131) 6 40 47, 142 (у гадзіны работы службы «адно акно»)
Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы «адно акно» ажыццяўляе
загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб – Кіцар Жанна Сяргееўна, каб.№ 18,тэл.8 (02131) 6 40 73
Асноўнай мэтай службы «адно акно» з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь
Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:
забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Аб рабоце службы «адно акно» Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта за 2024 год
Ацэнка працы службы "АДНО АКНО"
Для ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці службы "адно акно" неабходна скарыстацца парталам рэйтынгавай ацэнкі