12 ліпеня 2022
Беларусь традыцыйна дазволіла "бязвіз" замежнікам, якія прыязджаюць на «Славянскі Базар у Віцебску»
З 4 па 24 ліпеня для грамадзян з 73 краін, якія едуць на Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.
Пагранічны камітэт Беларусі звяртае ўвагу, што для бязвізавага ўезду на фестываль неабходна наяўнасць сапраўднага дакумента для выезду за мяжу, арыгінальных (або раздрукаваных электронных) білетаў на мерапрыемствы фестывалю ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале "ВІЦЕБСК", або наяўнасць афіцыйнага запрашэння ад @
gck. vitebsk ці Міністэрства культуры.
Па адным білеце (арыгінальным або электронным) дазволены аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення мерапрыемства, указанага ў гэтым білеце.
Таксама ў гэтым выпадку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства вызваляюцца ад дзяржпошліны за рэгістрацыю часовага знаходжання.