18 лістапада 2022
Час стаць прыкметным! Бешанковіцкая Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычныя мерапрыемствы
За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 99 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 19 чалавек загінулі, 82 - атрымалі раненні. Па віне пешаходаў адбылося 29 ДТЗ, у якіх 7 чалавек загінулі і 22 - атрымалі раненні.
У сувязі з гэтым становішчам, Дзяржаўтаінспекцыя правядзе 18 лістапада комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю нашэння святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.