Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
28 мая 2024

МНС нагадвае пра бяспеку лясоў

Летам пры ўстойлiва высокіх тэмпературах паветра лясныя масівы нашай краіны схільныя да пагрозы пажару, менавіта з гэтай прычыны ў розных рэгіёнах Беларусі ўводзяцца абмежаванні або забароны на наведванне лясоў.

- Рашэнне аб увядзенні абмежавання або забароны на наведванне лесу прымае мясцовы райвыканкам па хадайніцтве структур Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. У гэтых рашэннях прапісваецца парадак і ўмовы ўвядзення абмежаванняў або забарон на наведвання лясоў без усталявання дакладных дат - яны залежаць ад умоў надвор'я і наступу таго ці іншага класа пажарнай небяспекі. Сёння такія рашэнні прыняты і ў Бешанковіцкім раёне.

Абмежаванне на наведванне лясоў уводзіцца пры 3-м класе небяспекі. Поўная забарона наведваць лясы ўжываецца пры 4-м і 5-м класах небяспекі.

Чым жа забарона на наведванне лясоў адрозніваецца ад абмежавання?

Пры абмежаванні заходзіць у лес можна для прагулак, сабраць грыбы або ягады. Уехаць на тэрыторыю лесу на машыне нельга, таксама забаронена разводзіць вогнішча. Забарона азначае, што грамадзяніну нельга наведваць лес ні пры якіх умовах.

Для тых, хто парушыць рашэнне райвыканкама прадугледжана адказнасць: штраф да 12 базавых велічынь. Калі вы не толькі апынуліся ў лесе ў пажаранебяспечны перыяд, але па Вашай віне былі знішчаны або пашкоджаны лясныя насаджэнні штраф можа скласці да 30 базавых велічынь, таксама парушальніку прыйдзецца пакрыць шкоду за пашкоджаны лясны фонд.

Такія жорсткія абмежаванні абумоўлены чалавечым фактарам. Судзіце самі: паводле статыстыкі з 100 выпадкаў лясных пажараў 90 адбываюцца па віне чалавека. Каб зберагчы наша зялёнае багацце ў пажаранебяспечны перыяд дзяржаўныя органы ідуць на такія меры.

У завяршэнне можна зрабіць выснову: перад тым, як наведаць лес пераканайцеся, што ў вашым рэгіёне наведванне лясоў не пад забаронай і не абмежавана, калі такія меры прадугледжаны - лепш застаньцеся дома.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Інтэрнэт-рэсурсы