Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
8 лістапада 2023

Пра здарэнне з аўтамабільным кранам

У бягучым годзе ў Рэспубліцы Беларусь пры эксплуатацыі грузапад'ёмных кранаў адбылося 16 надзвычайных здарэнняў, у тым ліку 8 няшчасных выпадкаў, 2 з якіх са смяротным зыходам.
У мэтах прадухілення здарэнняў з грузапад'ёмнымі кранамі накіроўваем інфармацыю для давядзення яе ўладальнікам кранаў.
У в.Есіпава Рудня Малааўцюкоўскага с/с Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці 2 кастрычніка 2023 года пры выкананні работ па зносе блакіраванага жылога дома з прыцягненнем аўтамабільнага крана (МАЗ5337-КС 3579), які належыць фізічнай асобе, адбыўся няшчасны выпадак са смерцю. Устаноўлены парушэнні патрабаванняў Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі грузапад'ёмных кранаў, зацверджаных пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь №66 22 снежня 2018 года: ажыццяўлялася эксплуатацыя прыватнай асобай аўтамабільнага крана без рэгістрацыі грузапад'ёмнага крана ў Дзяржпрамнаглядзе; аўтамабільнаму крану не праведзены тэхнічны агляд, тэхнічнае дыягнаставанне, гадавы кантроль тэхнічнага стану; адсутнічаюць запісы ў пашпарце грузапад'ёмнага крана, вахтавым часопісе аб допуску да эксплуатацыі грузапад'ёмнага крана; работы на аб'екце вяліся без рашэння на выкананне вытворчасці работ; не прызначаны асобы адказныя за ўтрыманне грузапад'ёмнага крана ў спраўным стане, асобы, адказныя за бяспечную вытворчасць работ грузапад'ёмнымі кранамі, якія прайшлі неабходную падрыхтоўку і праверку ведаў у галіне прамысловай бяспекі; працы на кране выконваў машыніст крана (кранаўшчык) які не прайшоў праверку ведаў у галіне прамысловай бяспекі; страпоўку грузаў ажыццяўлялі працаўнікі не прайшоўшыя неабходную падрыхтоўку і праверку ведаў у вобласці прамысловай бяспекі; на аўтамабільны грузапад'ёмны кран адсутнічае пашпарт; працы вяліся пры адсутнасці праекту вытворчасці работ.

Інтэрнэт-рэсурсы