Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
22 жніўня 2022

З 23 жніўня 2022 года ў сувязі са складанай пажаранебяспечнай абстаноўкай ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў

     Галоўная прычына ўвядзення забароны - гэта высокі клас пажарнай небяспекі з-за гарачага надвор'я. У дадзены перыяд на тэрыторыі ляснога фонду забараняецца:
- знаходжанне грамадзян;
- уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспартных сродкаў юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з артыкулам 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, пералічаных у пункце 60 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2010 г. № 575;
- правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.
   Удакладніць інфармацыю можна па тэлефонах 6-07-56 (аддзел лясной гаспадаркі і лесааднаўлення), +375 33 394 26 24 (інжынер па ахове і абароне лесу Усцюгаў Валерый Генадзевіч).
Актуальная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь прыведзена на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
   Парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не прывяло да прычынення ўрону, – цягне накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (артыкул 16.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Калі парушэнне пацягне знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянікаў, памер штрафу ўзрастае да 30 базавых велічынь.

Інтэрнэт-рэсурсы