Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Курган Славы
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў

Адвакатура

       Юрыдычная кансультацыя Бешанковіцкага раёна

Віцебскай абласной калегіі адвакатаў


Размяшчаецца па адрасе: 211361 г.п.Бешанковічы,

вул.Камуністычная 10,

тэлефон 8 (02131) 6 33 34


Загадчык Бешанковіцкай юрыдычнай кансультацыі

Гайдановіч Іаланта Станіславаўна


            Рэжым працы:

   панядзелак - пятніца

з 9-00 да 17-00,

абедзенны перапынак з 13-00 да 14-00

Адвакаты аказваюць кліентам наступныя віды юрыдычнай дапамогі:

  • даюць кансультацыі і тлумачэнні па юрыдычных пытаннях;
  • складаюць заявы, скаргі і іншыя дакументы прававога характару;
  • прадстаўляюць інтарэсы кліентаў у судах, у тым ліку на стадыі выканання судовых пастаноў, а таксама ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у тым ліку іх органах кіравання, і перад фізічнымі асобамі;
  • удзельнічаюць у дасудовай вытворчасці і судзе па крымінальных справах у якасці абаронцы, а таксама прадстаўніка пацярпелых, грамадзянскіх пазоўнікаў, грамадзянскіх адказчыкаў;
  • удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе ў якасці абаронцы, прадстаўніка пацярпелага, іншых фізічных або юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі адміністрацыйнага працэсу;
  • праводзяць прававую ацэнку дакументаў і дзейнасці;
  • вядуць прававую работу па забеспячэнні гаспадарчай і іншай дзейнасці;
  • вядуць прававую работу па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь;
  • здзяйсняюць ад імя і ў інтарэсах кліентаў юрыдычна значныя дзеянні ў межах паўнамоцтваў, прадстаўленых ім кліентам і заканадаўствам;
  • аказваюць іншыя віды юрыдычнай дапамогі;
  • адвакаты таксама маюць права ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выступаць прыміральнікамі ў прымірыцельнай працэдуры, медыятарамі ў медыяцыі або трацейскімі суддзямі пры разглядзе спраў трацейскімі судамі.

 

     У адпаведнасці з арт.28 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь":

1.Юрыдычная дапамога грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства (далей - грамадзяне) аказваецца за кошт сродкаў калегій адвакатаў:

 

  • істцам - у судах першай інстанцыі пры вядзенні спраў, звязаных з працоўнымі праваадносінамі, аб спагнанні аліментаў;
  • ветэранам Вялікай Айчыннай вайны - пры дачы вуснай кансультацыі па пытаннях, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю;
  • грамадзянам - пры складанні заяў аб прызначэнні пенсій і дапамог;
  • інвалідам I і II групы - пры дачы вуснай кансультацыі, якая не патрабуе азнаямлення з дакументамі;
  • непаўналетнім - у іх інтарэсах, іх бацькам (апекунам, папячыцелям) - у інтарэсах дзяцей;
  • іншым катэгорыям грамадзян - па рашэнні калегіі адвакатаў.
2. Юрыдычная дапамога па пытаннях сацыяльнай абароны і рэабілітацыі ахвярам гандлю людзьмі, а ў выпадку недасягнення імі чатырнаццацігадовага ўзросту - іх законным прадстаўнікам, асобам, якія пацярпелі ў выніку акта тэрарызму, аказваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

3. Юрыдычная дапамога падазраванаму або абвінавачанаму аказваецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту ў выпадку ўдзелу адваката ў дазнанні, папярэднім следстве і судовым разглядзе па назначэнню праз тэрытарыяльную калегію адвакатаў па патрабаванні органа, які вядзе крымінальны працэс.
 

 

Інфармацыя аб рабоце Рэспубліканскай калегіі адвакатаў
і Віцебскай абласной калегіі адвакатаў
размешчана на сайце

www.rka.by

Інтэрнэт-рэсурсы