Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Галоўная / Эканоміка / Бытавое абслугоўванне

Бытавое абслугоўванне

УВАЗЕ СУБ'ЕКТАЎ, ЯКІЯ АКАЗАЮЦЬ БЫТАВЫЯ ПАСЛУГІ

З 1 снежня 2014 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 года № 371 «Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурса «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь».
Дзяржаўны інфармацыйны рэестр «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» будзе змяшчаць звесткі:
- аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, відах бытавых паслуг, формах бытавога абслугоўвання;
- аб аб'ектах бытавога абслугоўвання насельніцтва, у якіх аказваюцца бытавыя паслугі;
- зводныя дадзеныя аб стане бытавога абслугоўвання насельніцтва – аналіз сферы бытавога абслугоўвання на аснове абагульнення, інтэрпрэтацыі дадзеных, унесеных у рэестр, з мэтай раскрыцця, вывучэння магчымасцей развіцця бытавога абслугоўвання як галіны ў цэлым, так і асобных відаў паслуг.
Для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні бытавых паслуг, усе суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці абавязаны зарэгістравацца ў дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь», незалежна ад таго, аказваюць яны бытавыя паслугі на 01.12.2014, альбо толькі маюць намер іх аказваць.
Пры гэтым Указам устаноўлены гранічны тэрмін для суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі, абавязковай рэгістрацыі ў рэестры - 1 чэрвеня 2015 года.
Парадак рэгістрацыі ўстаноўлены Палажэннем аб дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь», зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2014 № 1108. Згодна з дадзеным Палажэннем падставай для ўключэння звестак у Рэестр бытавых паслуг з'яўляюцца заява суб'екта, які аказвае бытавыя паслугі, аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг, унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, унесеныя ў Рэестр бытавых паслуг.
Заявы падпісваюцца індывідуальным прадпрымальнікам або кіраўніком юрыдычнай асобы (іншай асобай, упаўнаважанай у адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі дзейнічаць ад імя юрыдычнай асобы) і прадстаўляюцца ў гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў г. Мінска па месцы рэгістрацыі або па месцы знаходжання аб'екта на папяровым носьбіце шляхам асабістага звароту, па пошце або ў выглядзе электронных дакументаў праз адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.
Суб'ект, які аказвае бытавыя паслугі, у выпадку стварэння новага аб'екта бытавога абслугоўвання, арганізацыі дадатковай формы бытавога абслугоўвання прадстаўляе ў адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы заяву аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг.

Пры неабходнасці ўключэння ў Рэестр бытавых паслуг звестак адносна некалькіх аб'ектаў бытавога абслугоўвання і (або) форм бытавога абслугоўвання суб'ект, які аказвае бытавыя паслугі, прадстаўляе заявы асобна па кожным аб'екце бытавога абслугоўвання і (або) форме бытавога абслугоўвання ў адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы на працягу трох працоўных дзён: - разглядаюць заявы, ажыццяўляюць зверку звестак у заявах на адпаведнасць звесткам, якія змяшчаюцца ў ГІР ЕГР і ГІР ГРП;
- перадаюць па каналах сувязі ў Міністэрства гандлю звесткі, якія змяшчаюцца ў заявах, для прыняцця рашэння аб уключэнні звестак у Рэестр бытавых паслуг з выдачай пасведчання аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг;
- паведамляюць суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі:
аб невыкананні патрабаванняў да форм або зместу заяў;
аб прадстаўленні заяў у неналежны (не адпаведны па тэрытарыяльнай прыкмеце) орган, упаўнаважаны на фармаванне тэрытарыяльных баз дадзеных;
аб неадпаведнасці звестак, прадстаўленых суб'ектам, аказваючым бытавыя паслугі, звесткам, якія змяшчаюцца ў ГІР ЕГР ГІР ГРП;
аб прадстаўленні недакладных звестак, неабходных для ўключэння ў Рэестр бытавых паслуг.
Міністэрствам гандлю выдаецца пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг па ўстаноўленай ім форме суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі, у выпадках:

- уключэння звестак у Рэестр бытавых паслуг;
- унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг, якія прывялі да змянення звестак, якія змяшчаюцца ў пасведчанні аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг. Пры гэтым пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг, раней выдадзенае суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі, спыняе дзеянне аўтаматычна.
У выпадку страты пасведчання аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг, яго непрыдатнасці і ў іншых аналагічных выпадках Міністэрствам гандлю выдаецца дублікат такога пасведчання.
Пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг падпісваецца Міністрам гандлю або ўпаўнаважаным ім намеснікам Міністра, у тым ліку з дапамогай электроннага лічбавага подпісу.
Пасведчанне аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг не пазней за пяць рабочых дзён з дня атрымання па каналах сувязі тэрытарыяльных баз даных выдаецца Міністэрствам гандлю адным з наступных спосабаў:

- шляхам перадачы адпаведнаму органу, упаўнаважанаму на фарміраванне тэрытарыяльных баз даных, у выглядзе электроннага дакумента праз адзіны партал электронных паслуг ААІС для наступнай выдачы суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі; - шляхам перадачы непасрэдна суб'екту, які аказвае бытавыя паслугі, у выглядзе электроннага дакумента праз адзіны партал электронных паслуг ААІС;
- на папяровым носьбіце пры асабістым звароце суб'екта, які аказвае бытавыя паслугі, або ўпаўнаважанай ім асобы.
Заява аб выключэнні звестак з Рэестра бытавых паслуг прадстаўляецца суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу аднаго месяца з дня:
- спынення суб'ектам, які аказвае бытавыя паслугі, адпаведнай дзейнасці, у тым ліку ў аб'екце бытавога абслугоўвання, або спынення аказання бытавых паслуг без аб'екта бытавога абслугоўвання;
- унясення ў ЕГР запісу:
аб спыненні дзейнасці юрыдычнай асобы – суб'екта, які аказвае бытавыя паслугі, далучанага да іншай юрыдычнай асобы;
аб дзяржаўнай рэгістрацыі зноў узнікшых юрыдычных асоб пры рэарганізацыі юрыдычных асоб у форме зліцця, выдзялення або раздзялення.
Інфармацыя з Рэестра бытавых паслуг прадастаўляецца шляхам:
- размяшчэння на афіцыйным сайце Міністэрства гандлю ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт у адкрытым доступе звестак аб суб'ектах, якія аказваюць бытавыя паслугі, у Рэестры бытавых паслуг;
- аказання электронных паслуг праз адзіны партал электронных паслуг ААІС юрыдычным асобам, у тым ліку дзяржаўным органам, іншым дзяржаўным арганізацыям, і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Плата за ўключэнне звестак у Рэестр бытавых паслуг, унясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг, выключэнне звестак, унесеных у Рэестр бытавых паслуг, выдачу пасведчання аб уключэнні ў Рэестр бытавых паслуг не спаганяецца.

Міністэрства  антыманапольнага рэгулявання и гандлю Рэспублікі Беларусь
https://mart.gov.by/

Кантактны тэлефон аддзела эканомікі: (802131) 6-40-70

Пералік паслуг, якія прадстаўляюцца УКП ЖКГ «Бешанковіцкі Камунальнік»

Узоры заяў (дадатак да Пастановы Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь №37 от 28.11.2014г

Рашэнне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 25 лістапада 2020 г. № 1029 «Аб зацвярджэнні формы бытавога абслугоўвання ў сельскіх населеных пунктах Бешанковіцкага раёна»

Графік бытавога абслугоўвання ў сельскіх населеных пунктах Бешанковіцкага раёна

Інтэрнэт-рэсурсы