Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Галоўная / Бізнесу / Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя суб'ектаў гаспадарання

Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя суб'ектаў гаспадарання

Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя (спыненне дзейнасці)
суб'ектаў гаспадарання

Паважаныя наведвальнікі!

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2020 г. № 305 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19» з 27 мая 2020 г. прыпыняецца дзеянне асобных норм Урада Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць парадак узгаднення найменняў юрыдычных асоб і прадастаўлення інфармацыі з АДР у частцы магчымасці асабістага звароту грамадзян ва ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы (арганізацыі) за ажыццяўленнем даных адміністрацыйных працэдур.

Такім чынам, найменне арганізацыі можа быць узгоднена рэгіструючым органам пры прадстаўленні заяўнікамі дакументаў у электронным выглядзе праз вэб-партала АДР, а таксама па пошце.

Аналагічнымі спосабамі можа быць запытана і атрымана інфармацыя з АДР.

Гэтыя меры будуць дзейнічаць да прыняцця асаблівага рашэння Урада Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца па месцы знаходжання юрыдычнай асобы і па месцы жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка.

Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання Бешанковіцкага раёна, за выключэннем камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый, ажыццяўляецца Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам на падставе заяўнага прынцыпу ў дзень падачы дакументаў, неабходных для яе правядзення.

Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый ажыццяўляецца галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Падрабязную інфармацыю аб дзяржаўнай рэгістрацыя і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання можна знайсці на афіцыйным сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Магчымая электронная дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання праз выкарыстання вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дзяржаўная рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэце ажыццяўляецца сектарам па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб па адрасе: г.п Бешанковічы вул. Чуклая, д.13 каб. 18(1 паверх)

Рэжым працы: панядзелак - пятніца 8.00-17.00

выхадны - субота, нядзеля.


Прыём грамадзян ажыццяўляюць:

Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - Кіцар Жанна Сяргееўна (кабінет № 18, тэлефон: 802131 64073)

графік прыёму: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00

выхадны - субота, нядзеля.

У яго адсутнасць прыём вядзе: галоўны спецыяліст сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - Булыня Ірына Уладзіміраўна

(кабінет № 18, тэлефон:802131 64047)

Вышэйстаячая арганізацыя па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання: галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - Жойдзь Святлана Юр'еўна (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 82, тэл. 8 0212 67-97-78).

За дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, унясенне змяненняў у статут юрыдычнай асобы, пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, прадастаўленне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца дзяржаўная пошліна.

Рэквізіты для выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў Бешанковіцкі райвыканкам:
Атрымальнік плацяжу: Галоўнае упраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ( УНП: 300594330 )

Код банка (BIC): AKBBBY2X г. Мінск, ААТ «ААБ Беларусбанк»
разліковы рахунак: BY18AKBB36003110030040000000

Прызначэнне плацяжу: «Дзяржшліна»
Код плацяжу: 03001 - для юрыдычных асоб,
03002 - для фізічных асоб.

Дзяржаўная пошліна можа быць аплачана праз АРІП.

Для правядзення плацяжу у АІС «Разлік» (АРІП) неабходна абраць паслядоўна ўкладкі:

Агульнарэспубліканскія → Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі → Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП → Віцебская вобласць →г.п. Бешанковічы → Бешанковіцкі райвыканкам → фізічныя асобы →

Выпіска з АДР

Дублікат сведчання ІП

Змяненні ў пасведчанне ІП

Рэгістрацыя ІП

Рэгістрацыя ЮА

юрыдычныя асобы → Выпіска з АДР

Дублікат сведчання ЮА

Змены ў статут ЮА

Рэгістрацыя ЮА

або ў пошукавай сістэме АРІП увесці нумар паслугі:


Для фізічнай асобы

Для юрыдычнай асобы

Кароткая назва паслугі

Нумар паслугі ў АРІП

Кароткая назва паслугі

Нумар паслугі ў АРІП

Рэгістрацыя ЮА

4450491

Рэгістрацыя ЮА

4450471

Рэгістрацыя ІП

4450461

Змяненні ў статут ЮА

4450431

Змяненні ў пасведчанне ІП

4450401

Дублікат сведчання ЮА

4450501

Дублікат пасведчання ІП

4450441

Выпіска з АДР

4450481

Выпіска з АДР

4450451



Інтэрнэт-рэсурсы