Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

28 лістапада 2019
 У рамках правядзення абласной выставы традыцыйных галаўных убораў "вянок нявесты" Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў стаў лаўрэатам 1 ступені ў намінацыі "Лепшы традыцыйны вясельны ўбор нявесты" , а майстар-метадыст Галіна Ханяк атрымала заслужаную ўзнагароду-дыплом 3 ступені – у намінацыі "За лепшую інсталяцыю прыватных вясельных калекцый; лепшую лялечную кампазіцыю".
26 лістапада 2019

Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, Сястрыцтва ў гонар святой вялікай княгіні Елісаветы (г. Мінск) і Віцебская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы.

     У праграме фестывалю прадстаўлена праваслаўная выстава-кірмаш, на якой можна набыць вырабы ручной працы манастырскіх майстэрняў, кнігі, імянныя падарункі, керамічныя чайныя наборы з роспісам, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах гаючыя бальзамы і мазі, падушкі з грэчкай для здаровага сну, манастырскі мёд і гарбату, хлеб, адзенне, тэкстыль і многае іншае.

     Падчас фестывалю праходзяць творчыя сустрэчы і духоўныя гутаркі для розных катэгорый грамадзян - пажылых людзей, школьнікаў, работнікаў культуры і адукацыі.

     Штодня з 20 па 26 лістапада ў чытальнай зале раённай дзіцячай бібліятэкі праходзяць спектаклі тэатра "Батлейка". Вучні пачатковых класаў, выхаванцы дзіцячых садкоў і ўсе жадаючыя могуць паглядзець паказы лялечнага тэатра " Аднавухі заяц "і"Матылёк і сонца". Пасля спектакля дзеці разам з кіраўніком праграмы, сястрой Свята-Елісавецінскага манастыра Ірынай Машчанскай робяць калядную гірлянду са сваімі лістамі і пажаданнямі.

      20 лістапада адбылася прэзентацыя праекта "Праваслаўныя святыні Беларусі". Гутарку з творчай інтэлігенцыяй правяла госця з г. Мінска Наталля Іванаўна Шчарбакова-кандыдат культуралогіі, аўтар кнігі "Праваслаўныя святыні Беларусі".

      25 лістапада 2019 года ў чытальнай зале Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла сустрэча з кіраўніком каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянні алкагалізму і наркаманіі, настаяцелем прыходу храма іконы Божай Маці "Неўпівальная Чаша" ў г.Мінску, протаіерэем Дыянісіем Пясецкім. У рамках сустрэчы гледачам быў прадстаўлены праект "Агульная справа"- праўда аб алкагольнай і наркатычнай залежнасці. З гэтай жа тэмай святарДыянісій выступіў перад навучэнцамі сярэдніх школ №1 і №2 г. п. Бешанковічы.

25 -26 лістапада 2019 года прайшлі сустрэчы з манахіняйМарыяй (Літвінавай) са Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра г. Мінска, педагогам, кандыдатам медыцынскіх навук. Сустрэчы прайшлі ў бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, раённым Цэнтры культуры, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна. Удзельнікі сустрэчы-навучэнцы сярэдніх школ, педагогі, інваліды і мясцовае насельніцтва. Закрануты самыя актуальныя тэмы- пра шкоду брыдкаслоўя (праект "Жывое Слова"), духоўна-маральныя аспекты прафесіі настаўніка (праект “Педагогіка і праваслаўе"), гутарка з бацькамі " Чаму хварэюць нашы дзеці?"(праект Пераадоленне") і інш.

На ўсе мерапрыемствы ўваход свабодны.


21 лістапада 2019
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб'явіла навагодні праект «Мары спраўджваюцца». Згодна з правіламі конкурсу да 8 снежня дзеці ва ўзросце да 16 гадоў могуць адправіць у ФПБ ліст або відэазварот з іх самымі патаемнымі жаданнямі з паметкай «Мары спраўджваюцца» і тэлефонамі...
21 лістапада 2019
З аўторка, 26 лістапада, пачнуцца работы па разборцы пантоннага моста, які злучае два берагі Заходняй Дзвіны. Для перавозкі людзей будзе арганізавана лодачная пераправа. "Зара"
20 лістапада 2019
У суботу ў Бешанковічах адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. З гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, на якой па добрай традыцыі падвялі вынікі сельскагаспадарчага года, падзякавалі аграрыям за...
19 лістапада 2019
У студзені-кастрычніку бягучага года на тэрыторыі рэспублікі здзейснена 2750 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх 395 чалавек загінулі і 2939 атрымалі траўмы. Пры гэтым у цёмны час сутак адбыліся 870 ДТЗ, у якіх загінулі 202 чалавекі і 833 - атрымалі раненні....
16 лістапада 2019
Школьныя канікулы - самы бесклапотны час для ўсіх школьнікаў. Каб канікулы былі карыснымі і бяспечнымі, бешанковіцкія ратавальнікі правялі раённы квэст «Свая гульня» на базе Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры. Камандам школ былі прапанаваны заданні на...
15 лістапада 2019
З 20 па 28 лістапада ў Бешанковічах пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Кладзезь». Яго арганізатарам выступіў Свята-Елісавецінскі манастыр (г. Мінск) пры падтрымцы Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, з блаславення архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага...
14 лістапада 2019
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, у стане алкагольнага ап'янення, з 11 па 30 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя «Не палі сваё жыццё!».             Праходзіць яна ў чатыры этапы. Для прыцягнення...
13 лістапада 2019
Своеасаблівы экскурс у савецкае мінулае чакаў гасцей святочнага канцэрта, прысвечанага 102-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Урачыстасць прайшла напярэдадні знакавай даты ў зале РЦК. Кампазіцыі савецкай эпохі гучалі ўвесь час, пакуль гледачы ўладкоўваліся на месцах....

Інтэрнэт-рэсурсы