12 кастрычніка 2023
13
кастрычніка ДАІ Бешанковіч правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў
" Вадзіцель -пешаход: зносіны па правілах!"
З
пачатку года на Віцебшчыне зарэгістравана 26 ДТЗ з удзелам непаўналетніх (у
2022 годзе - 31), у якіх адно дзіця загінула,30 - атрымалі раненні. 12 з іх - дзеці-пешаходы.
Каб
не дапусціць такіх трагедый, Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіччыны правядзе 13
кастрычніка комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Вадзіцель-пешаход:
зносіны па правілах!", накіраваных на прафілактыку ДТЗ на пешаходных
пераходах.
У
рамках мерапрыемстваў, супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя гутаркі, а
таксама арганізуюць рэйдавыя мерапрыемствы ля пешаходных пераходаў.