Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
14 кастрычніка 2024

14 кастрычніка — Дзень маці

Паважаныя жанчыны! Дарагія мамы! Прыміце самыя шчырыя
віншаванні з цудоўным святам — Днём маці!
«Мама» — гэта першае слова, якое прамаўляе чалавек, і яно застаецца першым на працягу ўсяго нашага жыцця. Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і засцерагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў — добрае слова мамы, яе ласкавы погляд, мудрая парада патрэбны і дзіцяці, і даросламу. Для кожнага з нас мама — гэта самы блізкі, родны і любімы чалавек.
Асаблівая падзяка ў гэты дзень — жанчынам, якія сталі другімі маці дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. І, вядома ж, асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць бабулі — захавальніцы сямейных традыцый, добрыя настаўніцы для ўнукаў.
У гэты святочны дзень, дарагія маці, ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага  Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы