17 лістапада 2024
17 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Вы ведаеце сапраўдную цану ўкладзенай у зямлю працы. Дзякуючы вам забяспечваецца дабрабыт і незалежнасць краіны. Выбіраючы справай усяго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу, вы па праве карыстаецеся ўсенарод най павагай!
Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытвор- часці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню. Нізкі паклон усім, хто гадуе хлеб, працуе на жывёлагадоўчых комплексах, перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі. Няхай вашы намаганні заўсёды пры водзяць да ўражлівых вынікаў, а кожны новы дзень дорыць поспех і дабрабыт!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.