21 верасня 2024
21 верасня – Міжнародны дзень міру
Шаноўныя жыхары і госці раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Міжнародным днём міру!
Самае каштоўнае для любога чалавека — гэта мір, бо менавіта ён з’яўляецца асновай развіцця кожнай краіны, гарантыяй стабільнасці жыцця яе грамадзян, якія могуць вучыцца і працаваць, ствараць сем’і, гадаваць дзяцей, клапаціцца пра бацькоў, не баючыся, што ўсё гэта можа быць разбурана ў адно імгненне.
У Беларусі добра ведаюць яго каштоўнасць. Па нашай зямлі часта ішлі разбуральныя войны, якія неслі смерць і незлічоныя пакуты людзям. Сёння мы жывем пад мірным небам. Нашыя дзеці і ўнукі не ведаюць жахаў вайны. Мы не маем права забыць тых, хто ў барацьбе абараніў гэту свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Мір пачынаецца з кожнай сям’і, з простага чалавечага сяброўства, узаемнай павагі і добразычлівага стаўлення да іншых людзей. Адказвайце цяплом на сардэчнае цяпло. Аказвайце ўзаемную падтрымку ў цяжкіх абставінах. Мір на зямлі паміж людзьмі і народамі асабліва актуальны зараз, калі ў розных кутках планеты гіне мірнае насельніцтва, бязвінныя дзеці, жанчыны і старыя. Гэты дзень заклікае чалавецтва не толькі задумацца пра мір, але і зрабіць усё магчымае для яго захавання.
Дарагія сябры, жыхары і госці Бешанковіччыны, жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у дамах пануе згода, а неба над нашай сінявокай Беларуссю будзе бясхмарным і мірным!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.