Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
9 снежня 2023

9 снежня — Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду

Для нашай краіны дата асаблівая: Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны на сваёй тэрыторыі перажыла фактычна два генацыды: халакост яўрэяў і генацыд беларусаў. Асаблівымі зверствамі суправаджалася знішчэнне захопнікамі мірных жыхароў Бешанковіцкага раёна — вёсак Слабада і Бортнікі, Ула, Астроўна, гарадскога пасёлка Бешанковічы… Вёска Каранёва, дарэчы, была зусім спалена разам з жыхарамі.
Генеральная пракуратура ў красавіку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
На здымку: 30 лістапада 2022 года ў аг.Ула перапахавалі астанкі мірных жыхароў вёсак Слабада і Бортнікі, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З таго часу ўстанаўліваюцца новыя факты знішчэння беларусаў нямецкімі акупантамі, у тым ліку і на тэрыторыі нашага рэгіёна.
«Зара»

 


 

Інтэрнэт-рэсурсы