Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
17 ліпеня 2020

96 гадоў таму, 17 лiпеня 1924 года, быў утвораны Бешанковіцкі раён

Да 26 ліпеня 1930 года ўваходзіў у Віцебскую акругу. 15 лютага 1931 года ў склад раёна было ўключана 3 сельсаветы (Астровенскі, Пліскі, Сініцкі) са складу скасаванага Віцебскага раёна, 8 ліпеня 1931 году - 2 сельсаветы (Ульскі і Хоцінскі) скасаванага Ульскага раёна. З 8 ліпеня па 25 ліпеня 1931 года Бачэйкаўскі сельсавет часова знаходзіўся ў складзе Чашніцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года да Бешанковіцкага раёна далучаны Сокараўскі сельсавет Чашніцкага раёна і Усвейскі сельсавет Сіроцінскага раёна. 20 лютага 1938 года ўключаны ў Віцебскую вобласць. У 1938 годзе ў раёне было 20 сельсаветаў і 2 мястэчкі (Бешанковічы і Ула).

9 верасня 1946 года быў зноў утвораны Ульскі раён, якому са складу Бешанковіцкага раёна было перададзена 4 сельсаветы і гарадскі пасёлак Ула. У 1947 годзе ў раёне было 15 сельсаветаў і 334 населеных пункты. 17 снежня 1956 года Ульскі раён быў ліквідаваны, і два сельсавета і пасёлак Ула былі перададзеныя Бешанковіцкаму раёну. 25 снежня 1962 года быў скасаваны Чашніцкі раён, і ў склад Бешанковіцкага раёна былі ўключаныя 9 сельсаветаў; у той жа дзень Астровенскі і Пліскі сельсаветы былі перададзеныя Віцебскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Чашніцкі раён адноўлены. 12 лютага 1965 года да Бешанковіцкага раёну былі далучаны Астровенскі і Пліскі сельсаветы. 30 ліпеня Мікалаеўскі сельсавет быў перададзены Шумілінскаму раёну.

Інтэрнэт-рэсурсы