Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
29 мая 2023

Акцыя па добраўпарадкаванні прыроднай крыніцы - напярэдадні Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя!

У лесе на левым беразе ракі Крывінкі ля Ніжняга Крывіна знаходзіцца прыродная крыніца. Да яе ёсць паказальнік і грунтавая дарога, збудаваны прыступкі з парэнчамі, што значна спрашчае падыход да вады па стромкім схіле. Крынічка карыстаецца папулярнасцю, бо яе вада адрозніваецца ад звычайнай не толькі смакавымі якасцямі, яна доўга можа захоўвацца ў зачыненым посудзе, застаючыся свежай.

Напярэдадні свята спецыялісты райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі протаіерэй Мікалай Кісель, прыхаджане Свята-Ільінскага храма, РК ГА «БРСМ» навялі тут парадак: абкасілі, прыбралі смецце на прылеглай тэрыторыі, пафарбавалі парэнчы і крыж.
Землякі былі задаволеныя. Будуць рады і ўсе, хто наведае святое месца, бо па чыстую, сцюдзёную ваду з крыніцы прыязджаюць не толькі мясцовыя жыхары, але і гараджане з абласнога цэнтра.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы