Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
19 лютага 2024

Актыў Бешанковіцкага раёна гатовы зрабіць свой выбар. А вы?

Напярэдадні найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі 2024 года на вуліцы каля СШ №2 райцэнтра з'явіўся інфармацыйны стэнд, які заклікае землякоў у адзіны дзень галасавання, 25 лютага, наведаць выбарчыя ўчасткі і зрабіць узважанае і абдуманае рашэнне — выбраць тых, хто будзе прадстаўляць і абараняць нашы інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых саветах дэпутатаў.
Ужо заўтра стартуе датэрміновае галасаванне, якое працягнецца па 24 лютага. Цяперашняя электаральная кампанія - новы палітычны досвед, будзе няпроста, але зручна. Важна, каб кожны праявіў адказнасць, сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Бо выбары - гэта не толькі права, але і грамадзянскі абавязак. Наша будучыня залежыць ад нас. Актыў Бешанковіцкага раёна гатовы зрабіць свой выбар. А вы ўжо гатовыя, землякі?

Інтэрнэт-рэсурсы