29 мая 2024
Бешанкавічане
падзяліліся меркаваннем аб Форуме медыйнай супольнасці Беларусі
Намеснік старшыні
Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ерашоў:
"Якія
ўражанні ад Форуму? Вядома, яркія, незабыўныя. Выступ Прэзідэнта Аляксандра
Рыгоравіча Лукашэнка чарговы раз даказаў, што мы працуем у адным кірунку,
захоўваючы традыцыі і прымнажаючы тое самае лепшае, што ёсць у нашай краіне.
Кожны на сваім узроўні стаіць на абароне суверэнітэту дзяржавы. Але адказнасць
у нас адна на ўсіх — захаваць краіну і зберагчы мiр. Гэтыя словы кіраўніка
дзяржавы як ніколі актуальныя. Форум закрануў важныя аспекты, у тым ліку
выбудоўвання і абароны медыйнай прасторы Беларусі. Аляксандр Лукашэнка асабліва
падкрэсліў, што сёння неабходна быць гатовым да любых правакацый, у тым ліку
інфармацыйных. Вялікая ўвага была ўдзелена рэгіянальным СМІ. Яны павінны
выбудоўваць сваю працу, абапіраючыся на запыты чытачоў, тэлегледачоў і слухачоў,
а менавіта на мірную, праўдзівую і стваральную павестку. Людзі павінны ведаць
праўду і рабіць адпаведныя высновы".
Галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя раённай газеты "Зара"
Святлана ВАРАШКО:
"Форум медыйнай супольнасці — вельмі значная падзея для нас, журналістаў.
Гэта добрая магчымасць абмяняцца вопытам, абмеркаваць паспяховыя практыкі
калег. Безумоўна, роля сродкаў масавай інфармацыі на фоне тых выклікаў, пагроз
і нападаў, якія ажыццяўляюцца на ўсё наша медыяасяроддзе, вялікія. Наша
галоўная зброя — несці праўду людзям. Пра гэта ў сваім выступе і падчас размовы
з журналістамі Прэзідэнт гаварыў не раз.
Трэба адзначыць, што сустрэча прайшла ў давернай і сяброўскай атмасферы. У
цэлым, мае чаканні ад працы форуму цалкам апраўдаліся. Асабіста я атрымала адказы
на ўсе пытанні. Кіраўнік дзяржавы выразна пазначыў асноўнае ў мэтах
далейшага развіцця СМІ, у тым ліку і рэгіянальных. Запомнілася выказванне
Аляксандра Лукашэнка, што інфармацыя — гэта рэсурс, тавар і зброя. У гэтай
рэальнасці тыя, хто працуе з ёй — байцы, абаронцы, стратэгі і тактыкі. Нам
нельга недаацэньваць патэнцыял тых, хто глядзіць на Беларусь як на
геапалітычную мэту. Неабходна ўзмацняць прапаганду і контрпрапаганду,
ідэалагічную работу, не хаваць праблемы, бо яны ёсць у кожнай краіне. Як і адзначыў
Прэзідэнт, асвятляць іх трэба аб'ектыўна, без крытыканства і не згушчваючы
фарбы.
Калектыў рэдакцыі "Зары" зараджаны на плённую працу і новыя ідэі, у
бліжэйшы час яны будуць увасоблены на карысць нашых чытачоў і гледачоў".
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама
Святлана ГАЙКО:
"Я дагэтуль знаходжуся пад уражаннем ад гэтага маштабнага мерапрыемства.
Як сказаў кіраўнік дзяржавы, мы з вамі жывём у вельмі няпросты, але вельмі
цікавы час, асабліва для тых, хто ў прамым сэнсе слова піша гісторыю нашай
краіны і ўласную гісторыю. Ідэалогія і СМІ неаддзельныя. У нас задача адна —
працаваць на карысць дзяржавы. Казаць праўду, расказваць, растлумачваць, каб
людзі разумелі, аналізавалі. Ідэалагічны складнік павінен быць ва ўсім. Мы
павінны працаваць у камандзе. Толькі разам, працуючы ў адной звязцы, мы можам
вырашыць любыя праблемы, захаваць краіну і зберагчы мiр.
І ў гэтым вялікую стаўку робім на моладзь. Таму што за ёй наша дзяржава,
менавіта моладзі ў далейшым трэба будзе будаваць будучыню".
Адказны сакратар установы "Рэдакцыя раённай газеты "Зара" Марыя
САНЬКО:
"Форум медыйнай супольнасці стаў пляцоўкай для нязмушаных сяброўскiх
зносін, абмену вопытам, думкамі. Старэйшыя калегі дапамагаюць маладым,
наказваюць і, магчыма, чамусьцi вучацца і самі. Бо, як вядома, у дасканаласці
няма мяжы. А ў наш няпросты час вельмі важна быць вельмі асцярожным са словам.
Гэта надзвычай складаны інструмент. Ім можна забіць, але можна ж і выратаваць,
і, як казаў вядомы паэт і празаік Вадзім Шэфнер, паліцы за сабой павесці. І ад
нас цяпер залежыць, ці адгукнуцца нашы словы ў людскіх сэрцах, як глыбока яны
іх закрануць.
Вельмі рада, што ўдзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка. Наш лідар адказаў на ўсе надзённыя пытанні, распавёў, якой
бачыць працу сучасных СМІ. Так, работу нам трэба будзе правесцi вялікую. Але мы
справімся. Павінны справіцца. Радзіма ў нас адна, і ад кожнага нашага дзеяння
залежыць яе дабрабыт. Пра гэта заўсёды трэба памятаць".
“Зара”