9 мая 2024
Бешанковічы
святкуюць Дзень Перамогi
Дзень Перамогі –
галоўнае свята для ўсіх жыхароў Беларусі, асаблівае яно для тых, хто вынес
неймаверныя выпрабаванні ў гады вайны.
На жаль, ветэраны, якія пражываюць у
раёне, вязні вайны, якія пацярпелі ў гады ваеннага ліхалецця ў сілу свайго
ўзросту не могуць прымаць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Перамогі. Але
свята прыйшло да іх дадому!
Удзячныя нашчадкі - прадстаўнікі
раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і моладзь - з самай
раніцы наведалі нашых герояў.
Ім уручылі юбілейныя медалі "80
гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", падарункі ад
раённых арганізацый РГА "Белай Русі" і Беларускага чырвонага крыжа. А
наведвальнікі аддзялення для інвалідаў ТЦСАН падрыхтавалі для ветэранаў
календары і кубкі з іх выявамі.
А роўна ў 10 гадзін у
Бешанковічах пачаліся святочныя мерапрыемствы.
Тэатралізаванае прадстаўленне,
святочнае шэсце, ускладанне кветак да памятных мясцін, урачысты мітынг ля
Кургана Славы — Бешанковічы святкуюць Дню Перамогі!Больш
фота "Зара"