Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
3 красавіка 2024

Бешанковічы з рабочым візітам наведаў інспектар Дзяржбуднагляду 

З рабочым візітам у канцы сакавіка Бешанковічы наведаў дзяржаўны будаўнічы інспектар інспекцыі Дзяржбуднагляду па Віцебскай вобласці Аляксей Літвінчук. Аляксей Аляксеевіч праверыў падкантрольныя аб'екты будаўніцтва, якасць і адпаведнасць работ зацверджанай праектнай дакументацыі.
Бо гэтымі пытаннямі ў сферы будаўніцтва як раз і займаюцца органы дзяржаўнага будаўнічага нагляду. Калі казаць больш прадметна, галоўнай іх задачай з'яўляецца нагляд за выкананнем удзельнікамі будаўнічай дзейнасці ўстаноўленага парадку будаўніцтва, патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў і праектнай дакументацыі.
У райцэнтры на гэты момант тры такія аб'екты - узвядзенне 40-кватэрнага жылога дома на вуліцы Урыцкага і капітальныя рамонты дамоў на вуліцах Чарняхоўскага і Карла Маркса, падрадчыкамі якіх выступаюць адпаведна ПМК‑41 і камунальная служба.

Ад строгага погляду не схаваецца ні адно парушэнне. Аднак, ацаніўшы якасць работ, інспектар Дзяржбуднагляду не выказаў сур'ёзных заўваг вытворцам. Але нагадаў аб неабходнасці заўсёды клапаціцца пра ўтрыманне будпляцоўкі ў належным стане, каб не было гор будаўнічага смецця, тэрыторыя мела эстэтычны выгляд, матэрыялы і абсталяванне складаваліся ў спецыяльна адведзеных для гэтых мэт месцах, а агароджа, якая прадухіляе доступ старонніх асоб на тэрыторыю аб'екта, была ўстаноўлена належным чынам, выконваліся правілы аховы працы.
Пазней у райвыканкаме для ўсіх зацікаўленых адбыўся "круглы стол". Удзел у ім прынялі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Грышан, дырэктар УКП ЖКГ "Бешанковіцкі Камунальнік" Ігар Слівец, дырэктар ГП "Бешанковіцкая ПМК-41" Сяргей Пашалюк, а таксама дырэктар ДП "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна" Аляксандр Лосеў.

У цэнтры ўвагі былі бягучыя пытанні і задачы на перспектыву. Нягледзячы на адсутнасць сур'ёзных заўваг, Аляксей Аляксеевіч падкрэсліў, што расслабляцца не варта, бо пільнасць на будпляцоўках, як і захаванне ўсіх тэхналагічных працэсаў — гарант не толькі якасці, але і бяспекі.
"Для будаўніцтва пытанне якасці з'яўляецца адным з прыярытэтных, паколькі гэта галіна ўваходзіць у лік самых складаных, інавацыйных і дынамічна развіваючыхся, — падкрэсліў Аляксей Аляксеевіч.  — 2024-ы праходзіць пад знакам Года якасці. Але хачу адзначыць, што яна ў будаўніцтве павінна быць пастаяннай, а не толькі ў гэтым годзе. Варта памятаць: тое, што мы будуем, — гэта для людзей. Адсутнасць якасці багата пагрозай бяспекі і нанясеннем эканамічнага ўрону. Таму і ў далейшым мы працягнем надаваць дадзенай тэме першачарговую ўвагу.
Нягледзячы на шырокія паўнамоцтвы, галоўная наша задача — не пакараць, а падказаць. Бо для паспяховай рэалізацыі праекта кожнаму ўдзельніку будаўнічай дзейнасці трэба добра папрацаваць. Толькі сумеснымі намаганнямі заказчыкаў і падрадчыкаў, праекціроўшчыкаў, інжынерных арганізацый, якія ажыццяўляюць тэхнагляд, можна забяспечыць эксплуатацыйную надзейнасць і годную якасць узводзiмых аб'ектаў».

 

 

 

Інтэрнэт-рэсурсы