Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
12 студзеня 2022

Бешанковіцкая ДЮСШ атрымала статус школы алімпійскага рэзерву

Здароваму ладу жыцця сёння надаецца асаблівая ўвага, няхай гэта будзе захапленне аматара або спорт высокіх дасягненняў.

Але шлях да спартовага Алімпу гэтак жа нязменна цярністы. Ручаёк, які падсілкоўвае прафесійны спорт, нязгасны, мяцежны дух барацьбы і салодкі смак перамогі нашых юных землякоў, - дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. 2022 год яна сустрэла ў новым статусе.

Спецыялізаваная навучальна-спартыўная ўстанова прайшла дзяржаўную акрэдытацыю на права ажыццяўлення дзейнасці па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву высокага класа. З 1 студзеня гэтага года па 31 снежня 2025 года наша ДЮСШ атэставана як школа алімпійскага рэзерву, што не толькі ганарова, але і вельмі адказна.

4 гады для спортуустановы - не толькі добры выпрабавальны тэрмін, але і выдатная я магчымасць кожнаму спартоўцу паказаць, на што ён здольны. Нават самае невялікае дасягненне, асабістая маленькая перамога будуць служыць найлепшым пацвярджэннем новага статусу школы. Наперадзе - дні напружаных трэніровак, праверак на трываласць цела і духу, сотні розных спаборніцтваў, раённых і абласных, рэспубліканскіх і міжнародных… Нездарма ў народзе кажуць, што пад ляжачы камень вада не цячэ, а дарогу здужае ідучы. Той, хто дзейнічае, пераадолее ўсе перашкоды. Прыдзвінскія спартсмены заўсёды годна абаранялі гонар бешанковіцкай зямлі, адрозніваючыся сваёй мэтанакіраванасцю і сілай волі. Пажадаем жа нашым землякам поспехаў і папаўнення скарбонкі дасягненняў новымі перамогамі!
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы