Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
2 лістапада 2021

Бешанковіцкая ЦРБ запрашае далучыцца да акцыі "Прырода без фармацэўтычных адходаў"

З 1 па 10 лістапада ва УАЗ «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца» праводзіцца акцыя «Прырода без фармацэўтычных адходаў». У гэтыя дні кожны жыхар раёна можа прынесці ў прыёмны пакой установы аховы здароўя пратэрмінаваныя лекі, якія ў далейшым будуць перададзены спецыялізаванай арганізацыі для бяспечнай утылізацыі.

— Усе мы перыядычна купляем лекі, — адзначае галоўная медыцынская сястра ЦРБ Кацярына Курносава, — і ў кожнай хатняй аптэчцы, напэўна, можна знайсці прэпараты, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці. Часцей за ўсё падчас генеральнай уборкі або рэвізіі гаспадыні выкідваюць пратэрмінаваныя лекі… у сметнік. Паступаючы так, мы дазваляем ім апынуцца на палігоне, у сцёкавых водах, рэках і азёрах нашай краіны. Ужо даказана, што прысутнасць фармацэўтычных прэпаратаў у навакольным асяроддзі можа прывесці да рэпрадуктыўных праблем у амфібій і рыб, змен у паводзінах жывёл. Трапленне рэшткаў лекавых сродкаў у пітную ваду можа аказаць негатыўны ўплыў на здароўе чалавека.

Прыняўшы ўдзел у акцыі, вы зможаце ўнесці свой пасільны ўклад у захаванне прыроды. Падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне 6-51-57.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы