Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
31 жніўня 2020

Бешанковіцкі раён наведаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці А.К.Ліневіч

C рабочым візітам наш раён наведаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці А К.Ліневіч. Ніякіх справаздач і дакладаў, толькі жывая гутарка, праблемныя пытанні і пажаданні - такі быў тон дыялогу на Бешанковіччыне.
Анатоль Канстанцінавіч азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі, якая, дарэчы, ужо выйшла на фінішную прамую. Па дадзеных на ўчорашні дзень, каравай раёна складае 36821 т (86,7%), сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у гэтым годзе - 32,2 ц / га. У цэнтры ўвагі памочніка Прэзідэнта аказалася КСВУП «ДраздыАгра», уклад яго працаўнікоў у агульны намалот - амаль 1500 т. Трэба аддаць належнае, ураджайнасць тут вышэйшая за леташнюю - 21,9 ц / га. Падчас наведвання мехмайстэрні А.К.Ліневіч разам са старшынёй райвыканкама Г.У.Унуковіч і дырэктарам сельгаспрадпрыемства Р.В.Кульгавым абмеркаваў вынікі працы аграрыяў, сучасныя падыходы да вядзення сельскай гаспадаркі, а таксама праблемы і перспектывы развіцця галіны ў цэлым. На парадку дня ў КСВУП «ДраздыАгра» цяпер сяўба, прыступіць да якой пакуль не ўдалося з-за цяжкасцяў, звязаных з рамонтам энерганасычанай тэхнікі. Аднак Р.В.Кульгавы запэўніў, што гэта пытанне ўжо вырашана, і на наступным тыдні працаўнікі пачынаюць сеяць свірэпіцу (плануецца, што культура размесціцца на плошчы 300 га).
Акрамя прадпрыемстваў АПК памочніка Прэзідэнта цікавіла ступень падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, да пачатку якога засталіся лічаныя дні. Анатоль Канстанцінавіч наведаў аддзел па адукацыі райвыканкама і СШ №2 гарпасёлка. Улетку тут правялі касметычны рамонт, адрамантавалі актавую залу і бібліятэку, а дзякуючы спонсарскай дапамозе ПГУП «АЎТАКАБ» (І.А.Карпека) школа змагла набыць змяшальнікі. У тым, што яна гатовая прыняць хлопчыкаў і дзяўчынак, і навучальны працэс будзе праходзіць максімальна камфортна, сумневаў няма.
Паступова гутарка перайшла ў рэчышча жыццёвых тым,якія  пераклікаюцца зноў-такі з сельгасвытворчасцю, стаўленнем да працы, яе эфектыўнасці. Словам, візіт атрымаўся не толькі разнапланавым, але і на рэдкасць жывым. А.К.Ліневіч заклікаў усіх не баяцца цяжкасцяў, працаваць сумленна, каб наш заўтрашні дзень быў лепш.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы