Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
26 жніўня 2021

Бешанковіцкія дзяржаўтаінспэктары рэкамендуюць

У легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, перавозка павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да 5 гадоў;

дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама ў аўтамабілі таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.

"Зара"


Інтэрнэт-рэсурсы