Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
5 лістапада 2020

Бешанковіцкія школьнікі праводзяць канікулы з карысцю

   Першыя канікулы ў новым навучальным годзе, а ў сярэдняй школе №1 г. п. Бешанковічы звонка гучаць дзіцячыя галасы. Пяцьдзясят хлопчыкаў і дзяўчынак з першых-восьмых класаў з 31 кастрычніка па 6 лістапада адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Дружба», работа якога арганізавана на базе ўстановы адукацыі.

   Правесці канікулы весела і з карысцю для здароўя дзецям дапамагаюць педагогі. За іх здароўем і самаадчуваннем сочыць медыцынскі работнік, а працаўнікі школьнай сталовай кормяць смачнай ежай.

   Работа лагера арганізавана з 8 гадзін раніцы і да 17 гадзін 15 хвілін вечара. Так што бацькі могуць быць спакойнымі за дзетак, не хвалявацца, як яны бавяць вольны час. А яшчэ ў лагеры пад наглядам педагогаў знаходзяцца сем школьнікаў, якія выхоўваюцца ў сацыяльна небяспечных сем’ях, а таксама дзеці са шматдзетных сем’яў і тыя, з кім праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа.

   Галоўнай мэтай педагогі лічаць стварэнне ўмоў для грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей, развіццё іх творчага патэнцыялу і пазнавальнай актыўнасці, умацаванне фізічнага і духоўнага здароўя праз уключэнне школьнікаў у розныя віды дзейнасці. На дасягненне пастаўленых задач і накіраваны мерапрыемствы, якімі насычаны кожны дзень.

   У сувязі з распаўсюджваннем вострых рэспіраторных інфекцый, уключаючы каранавірусную, вялікая ўвага надаецца стварэнню ўмоў для фарміравання ў дзяцей адказных адносін да свайго здароўя. Кожны дзень у лагеры пачынаецца з зарадкі, у праграме шмат спартыўных мерапрыемстваў, гульняў на свежым паветры. Як абараніць сябе і іншых ад каранавіруснай інфекцыі? Адказы на гэта і іншыя пытанні школьнікі атрымліваюць у час хвілінак здароўя, прагляду відэаролікаў, гутарак. Уся работа лагера арганізавана такім чынам, каб атрады, а іх тут чатыры, як мага менш перасякаліся адзін з адным.

– Захоўваюцца, – расказвае дырэктар школы Л. І. Шведава, – усе меры перасцярогі. Педагогі ў медыцынскіх масках, пільна сочаць за чысцінёй дзіцячых рук. Атрады раздзелены, маюць розныя ўваходы. За кожным замацаваны выхавацелі. Пры наведванні сталоўкі дзеці ведаюць не толькі свой стол, але і сваё месца за ім. Словам, у школе выконваюцца ўсе санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы, рэкамендаваныя Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

  Даведка «Зары»: усяго ва ўстановах адукацыі раёна на восеньскіх канікулах у сямі школьных лагерах з дзённым знаходжаннем адпачываюць 180 дзяцей. Яшчэ 30 юных прыдзвінцаў наведваюць спартыўны лагер пры ДЮСШ.

 Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ,  http://www.gztzara.by

Інтэрнэт-рэсурсы