Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
17 красавіка 2024

Больш за 150 аб'ектаў уключаны ў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024" у Бешанковічах

Больш за 150 аб'ектаў уключаны ў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024", які пройдзе ў Бешанковічах.
Пра гэта сёння ў ходзе правядзення першага выязнога штаба па падрыхтоўцы да абласнога свята заявіла кіраўнік раёна Галіна Унуковіч.
У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дзямідава, прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных і раённых службаў.
"На працягу бліжэйшага часу ў Бешанковічах трэба будзе выканаць вялікі аб'ём работ, - адзначыў Дзмітрый Дзямідаў. - Час актыўных дзеянняў наступіў. Трэба падрыхтавацца якасна і правесці фестываль на годным узроўні".
Падрабязна абмеркавана становішча спраў па кожнай сферы. Адказным дадзены канкрэтныя даручэнні. Усе яны павінны быць выкананы да наступнага штабу, правядзенне якога запланавана на май месяц.
Безумоўна, журналісты раёнкі будуць сачыць за ходам падрыхтоўкі аб'ектаў да "Дажынак". Мы пастараемся пабываць на кожным з іх. Будзем трымаць вас у курсе падзей. Заставайцеся з намі!
"Зара"

 

Інтэрнэт-рэсурсы