8 мая 2024
Чарговы прыём
грамадзян сёння правяла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч
Выслухаць і дапамагчы - адна з галоўных
задач кіраўнікоў рознага ўзроўню, у у тым ліку раённай вертыкалі ўлады. А лепш
разабрацца ў праблемах чалавека можна як раз падчас гутаркі. Магчымасцю
адрасаваць кіраўніку раёна хвалюючыя іх пытанні скарысталіся 4 грамадзяніна.
Жыхарак
вуліцы Маладзёжнай, што ў райцэнтры, на прыём да старшыні прывяла даўняя
праблема. Са склепа іх дома не сыходзіць вада. Вось і напярэдадні камунальная
служба аператыўна, здавалася б, ліквідавала праблему, правяла работы па
адводзе, але вада з'явілася зноў. Галіна Уладзіміраўна запэўніла, што у
сітуацыі разбяруцца, пытанне застаецца на кантролі. Як пракаментаваў дырэктар
УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік" Ігар Слівец, за яго рашэнне
ўзяліся па гарачых слядах. УП "Віцебскаблводаканал" вылучыў
каналапрамывачную машыну, пасля прамывання ліўневай каналізацыі сітуацыя
павінна палепшыцца. Акрамя таго, камунальнікі правядуць абследаванне інжынерных
сетак у падвале.
Жыхара
Вярхоўя цікавіла зямельнае пытанне. Заканадаўства аб легалізацыі зямельнага
ўчастка пад пабудовамі мужчыну патлумачылі падчас прыёму. З просьбай аказаць садзейнічанне ў вяртанні арыштаванага транспартнага сродку звярнуўся жыхар в.Панкратава.
У ходзе
размовы грамадзянам былі дадзены кампетэнтныя кансультацыі па ўсіх пастаўленых
пытаннях. Падводзячы вынік, кіраўнік раённай вертыкалі падкрэсліла, што
галоўнае ў рабоце з людзьмі - уважлівае да іх стаўленне і справядлівае рашэнне
паступаючых пытанняў. Кожны чалавек, які прыйшоў на прыём, мае права
разлічваць, што яго пачуюць і дапамогуць.
«Зара»