Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Курган Славы
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Курган Славы
23 ліпеня 2020

ДАІ ўзмоцніць прафілактыку аварый з удзелам пешаходаў

Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіччыны з 23 па 27 ліпеня ўзмоцніць прафілактыку ДТЗ з удзелам пешаходаў.

   Асаблівую ўвагу ў гэты перыяд супрацоўнікі ДАІ нададуць пешаходным пераходам і месцам масавага збору людзей. Міліцыянеры будуць сачыць, у прыватнасці, за тым, ці прапускаюць вадзіцелі пешых удзельнікаў дарожнага руху. Увага інспектараў таксама будзе накіравана і на саміх пешаходаў, якія парушаюць правілы дарожнага руху.

     Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ісці па абочыне пешаходам можна насустрач транспартнай плыні і толькі там, дзе няма тратуара, пешаходнай або веласіпеднай дарожкі. А пераходзіць праезную частку трэба ва ўстаноўленым для гэтага месцы, папярэдне пераканаўшыся, што аўтамабіль спыніўся. У цёмны час сутак для прыцягнення ўвагі вадзіцеляў неабходна абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі. Гэта асабліва важна пры складаных умовах надвор'я, калі бачнасць дарогі скарачаецца ў некалькі разоў.

    За парушэнне ПДР пешаходамі арт.18.23 КаАП прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Пад дзеянне гэтага артыкула трапляе і знаходжанне на праезнай часткі ў цёмны час сутак на неасветленай участках дарог без святлоадбівальнага элемента. Калі ж пешы ўдзельнік у момант здзяйснення правапарушэння знаходзіцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, штраф узрастае да 5 базавых велічынь.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы