Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
9 ліпеня 2023

Дарагія работнікі і ветэраны падатковай службы! Сёння віншаванні для вас!

Шаноўныя работнікі і ветэраны працы падаткавых органаў Бешанковiччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Сёння падаткавая служба з’яўляецца надзейным звяном складанага дзяржаўнага механізму, якое выконвае адказную задачу па забеспячэнні фінансавай і эканамічнай стабільнасці ўсёй нашай краіны. Істотны ўклад у гэты важны і напружаны працэс уносяць i работнікi падаткавай службы Бешанковiчыны.

Паважаныя сябры! Дзякуючы вашай працы расце дабрабыт насельніцтва рэгіёну, вы пастаянна ўдасканальваеце сваю дзейнасць, прымяняеце сучасныя тэхналогіі, што дазваляе падаткаплацельшчыкам выконваць свой грамадзянскі абавязак з камфортам і меншай стратай часу. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы!

Галiна Унуковiч, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Інтэрнэт-рэсурсы