9 красавіка 2024
Дэлегатамі на УНС
ад Бешанковіцкага раёна сталі чатыры чалавекі
Дэпутаты
Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў сёння, 9 красавіка, абралі дэлегатаў
Усебеларускага народнага сходу. Трэцяя пазачарговая сесія аблсавета дэпутатаў
29-га склікання прайшла ў Віцебску.
Паўночны рэгіён ад
саветаў розных узроўняў згодна квоце павінны прадставіць 44 дэлегаты:
- 9 чалавек ад абласнога Савета;
- 18 - ад базавага тэрытарыяльнага ўзроўню;
- 17 - ад першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню.
Ад мясцовых Саветаў дэпутатаў сёння абраны два дэлегаты:
- галоўны рэдактар бешанковіцкай раённай газеты "Зара" Святлана
Варашко,
- настаўнік біялогіі і геаграфіі Бачэйкаўскай СШ імя М.А. Высагорца Віктар
Паўлавіч Протас.
Ад ГА "Беларускі саюз жанчын":
- інспектар па кадрах УКП ЖКГ "Бешанковіцкі Камунальнік" Галіна
Уладзіміраўна Салоха (у ліку 10 прадстаўніц Віцебшчыны абрана на пазачарговай
канферэнцыі Беларускага саюза жанчын, якая прайшла 1 красавіка ў Мінску).
Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дэлегатам УНС
з'яўляецца старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Галіна
Уладзіміраўна Унуковіч.
“Зара”